viasna on patreon

У Светлагорску міліцыя, камунальшчыкі і ідэолаг спрабавалі перашкодзіць аднавіць крыж у памяць сталінскіх рэпрэсій

2015 2015-12-02T18:07:42+0300 2015-12-03T08:46:31+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svetlagorsk-kryz-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыя па аднаўленню крыжа, усталяванага ў памяць сталінскіх рэпрэсій, прайшла 1 снежня ў Светлагорску з ініцыятывы грамадскіх актывістаў і пры пільнай увазе органаў. На старых могілках крыж у памяць ахвяр сталінскіх рэпрэсій быў усталяваны яшчэ ў 1992 годзе па ініцыятыве грамадскасці. Ушанаванне памяці ахвяр рэпрэсій у 1992 годзе было афіцыйным – з адпаведным рашэннем райвыканкама і публікацыяй у раённай газеце. Але крыж знік, і грамадскасць вырашыла вырабіць новы, і ўсталяваць на яго «законнае» месца, вызначанае ў 1992 годзе рашэннем райвыканкама.

Як толькі актывісты пачалі ўсталёўваць крыж, тут жа з'явілася міліцыя з прэтэнзіямі, што на могілках капаць забаронена. «Мы паказалі рашэнне райвыканкама, і міліцыя пайшла. Але прыйшлі супрацоўнікі ЖКГ, якія таксама патрабавалі спыніць усталяванне крыжа, матывуючы, што гэта іх тэрыторыя – могілкі, і без іх дазволу нічога рабіць нельга. Але пайшлі і камунальныя службы, - а прыйшла ідэолаг, якая проста ў твар мне тыцкала пастановай Савету Міністраў, што без дазволу мясцовых органаў нельга будаваць ці ўсталёўваць культавыя збудаванні, помнікі, крыжы», - пракаментаваў грамадскі актывіст Юрый Ляшэнка.

Ён патлумачыў ідэолагу, што нічога супрацьзаконнага актывісты не робяць, а ўлады, якія выдавалі рашэнне аб усталяванні крыжа ў 1992 годзе, павінны былі сачыць за тым, каб гэты помнік захаваўся. Тут жа на могілках ёсць помнік ахвярам Вялікай Айчыннай вайны – яго улады даглядаюць.

У выніку крыж быў усталяваны і асвечаны праваслаўным святаром. Ідэолаг жа сышла, дадаўшы, што «я вас папярэдзіла».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства