Удзельніка «Марша студэнтаў» выклікалі на камісію ў дэканат
https://spring96.org./be/news/81461
2015
2015-12-03T16:29:18+0300
2015-12-03T16:29:18+0300
2015-12-03T16:29:18+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/studentsagainst_1.jpg
Студэнтаў філфака БДУ склікаюць на камісію ў дэканат факультэта. Тэрміновая сустрэча прызначаная на наступны дзень пасля «Марша студэнтаў».
Выклікалі ўсіх студэнтаў, якія маюць прапушчаныя заняткі, аднак маладзёны перагаворваюцца, што сапраўдная прычына збору — гісторыя іх аднакурсніка Глеба Вайкуля.
Нагадаем, падчас «Марша студэнтаў» у дачыненні студэнта філфакта БДУ Глеба Вайкуля быў складзены пратакол за парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў.
Камісія была прызначаная на 15:45, аднак студэнты па-ранейшаму чакаюць яе пачатку ў калідоры.