viasna on patreon

Брэст: гарадскія ўлады не бачаць неабходнасці ладзіць мерапрыемствы з нагоды Дня правоў чалавека

2015 2015-12-04T21:32:23+0300 2015-12-04T22:37:45+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pravy-chalaveka-karc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

З ініцыятывай правядзення агульнагарадскога “круглага стала”, прысвечанага гадавіне прыняцця Генеральнай Асамблеяй ААН Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, выступіла Брэсцкая гарадская арганізацыя Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада).

Сацыял-дэмакраты прапаноўвалі правесці гэтае мерапрыемства з удзелам прадстаўнікоў палітычных партый, грамадскіх арганізацый, праваабаронцаў, прадстаўнікоў выканаўчай і прадстаўнічай улады, органаў правапарадку, прадстаўнікоў незалежных і дзяржаўных СМІ.

Зварот быў накіраваны ў Брэсцкі гарвыканкам і гарадскі Савет дэпутатаў, адкуль прыйшоў адказ, з якога вынікае, што гэтыя ўстановы не бачаць неабходнасці ў арганізацыі і правядзенні агульнагарадскога “круглага стала”.
“Сумна, што ўлада адмаўляецца бачыць праблемы ў галіне правоў чалавека, - адзначыла старшыня Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП Ганна Канюс. – Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека - асноўная крыніца міжнародных стандартаў правоў чалавека. Гэта важнейшы дакумент для ўсіх краін-сябраў ААН, заснавальнікам якой з’яўляецца і Беларусь. Таму мы прапаноўвалі абмеркаваць, як рэалізуюцца ў нас у Брэсце артыкулы Дэкларацыі, што тычацца права на мірныя сходы, на свабоду слова і друку, удзелу грамадзян і палітычных партый у выбарчых кампаніях, а таксама ў мясцовым кіраванні і самакіраванні”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства