viasna on patreon

Жыхары Круглянскага раёна адной з асноўных праблем называюць беспрацоўе

2015 2015-12-04T23:11:25+0300 2015-12-04T23:11:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/apytannie.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каардынатар грамадскай ініцыятывы Пётр Мігурскі 3 снежня перадаў распрацаваныя грамадскімі актывістамі прапановы па стратэгіі развіцця Круглянскага раёна і вынікі анкетавання грамадзян пракурору раёна Аляксандру Тарасюку.

Грамадскія актывісты з Круглянскага і суседніх раёнаў Магілёўскай вобласці на працягу двух месяцаў правялі адмысловае анкетаванне больш за 500 жыхароў Кругляншчыны. Грамадзяне адказвалі на пытанні, якія праблемы іх найбольш хвалююць, і што можна зрабіць для выпраўлення існуючай у Круглянскім раёне сітуацыі. Мяркуецца, што на аснове праведзенага анкетавання грамадскімі актывістамі будзе распрацавана “Стратэгія развіцця” Круглянскага раёна да 2030 года.

Па словах Пятра Мігурскага, падчас правядзення анкетавання вялікіх праблем у грамадскіх актывістаў не ўзнікала, жыхары Круглянскага раёна ў асноўным ахвотна адказвалі на пытанні. Мясцовыя ўлады таксама вялікіх перашкод не чынілі, аднак 8 лістапада да аднаго з грамадскіх актывістаў, які праводзіў анкетаванне ў Круглым, падыйшлі старшыня Круглянскага райвыканкама, яго намесніца па ідэалогіі і пракурор раёна, і сталі абвінавачваць актывіста, што ён праводзіць апытанне без адмысловага дазволу з боку райвыканкама.

Пётр Мігурскі кажа, што канфліктную сітуацыю ўдалося вырашыць пасля яго ўмяшання. Пётр Сцяпанавіч патлумачыў круглянскім чыноўнікам, што грамадскай ініцыятыве не патрабуецца рэгістрацыі і што, каб задаваць пытанні жыхарам Круглага, ніякага райвыканкамаўскага дазволу не патрэбна. Анкетаванне і распрацоўка “Стратэгіі развіцця “ робіцца для таго, каб даведацца аб праблемах, якія хвалююць жыхароў Кругляншчыны, і прапанаваць шляхі іх вырашэння. Таксама Пётр Мігурскі адзначыў, што грамадскія актывісты гатовы да супрацоўніцтва з мясцовымі ўладамі. Пасля гэтага пракурор Круглянскага раёна запэўніў грамадскага актывіста, што ў яго асабіста ніякіх прэтэнзій да дзейнасці неабыякавых грамадзян няма, і выказаў жаданне азнаёміцца з вынікамі даследванняў.

3 снежня Пётр Мігурскі перадаў пракурору Круглянскага раёна аналіз праведзенага апытання і распрацаваныя грамадскімі актывістамі па яго выніках прапановы па далейшаму развіццю раёна. Другі экзэмпляр матэрыялаў праведзеных даследванняў будзе перададзены старшыні Круглянскага райвыканкама Анатолю Шчуплянкову.

Сярод праблем, якія ўзнімаліся жыхарамі Круглянскага раёна пачас анкетавання, - тое, што людзям у раёне проста няма куды ўладкавацца на працу. За апошнія гады тут перасталі працаваць льнозавод, маслазавод, хлебзавод, райспажыўсаюз, сельгасхімія, Ракушыцкая птушкафабрыка, цагляны завод, Круглянская школа-інтэрнат, рэарганізаваны шэраг калгасаў і саўгасаў. У адзіным стабільна працуючым прадпрыемстве Круглянскага раёна, Круглянскай ПМК-266, зараз мноства праблем з-за адсутнасці патрэбнай колькасці замоў на будаўніцтва і несвоечасовай аплаты за ўжо выкананыя работы. Адбываецца скарачэнне колькасці працуючых у ПМК-266 работнікаў, значна знізіўся іх заробак.

Самі круглянскія чыноўнікі налічылі напрыканцы мінулага года ў Круглянскім раёне спачатку аж 1859 так званых дармаедаў (людзей працаздольнага ўзросту, якія афіцыйна нідзе не працуюць). Праўда, пазней красавіку 2015 года гэта лічба чамусьці зменшылася ў іх да “парадку 1,3 тысячы” чалавек. Усяго ў Круглянскім раёне зараз пражывае каля 14 200 чалавек.

Згодна дадзеных інтэрнэт-сайта Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва па стане на 4 снежня 2015 года ў Круглянскім раёне налічваецца 19 вольных працоўных месцаў. Узровень заробкаў на прапануемых вакансіях у асноўным ад 550 тысяч да 3 мільёнаў рублёў, толькі тры прапаноўваемыя вакансіі прадугледжваюць заробак у 4 мільёны рублёў і болей.

13 лістапада 2015 года абласная газета “Магілёскія ведамасці” змясціла на сваіх старонках артыкул Віктара Кубекі “Крывая “Сацыялогія”, у якім той абрынуўся са знішчальнай крытыкай на здымачную групу “у складзе “вучоных”, лідараў БНФ, і тэлевізіёншчыкаў” (журналістаў тэлеканала “Белсат”, якія зрабілі матэрыял аб праводзімым у Круглянскім раёне апытанні – з. р.). Журналіст таксама распавёў пра тое, як дынамічна і паспяхова развіваецца Магілёўская вобласць і Круглянскі раён у апошнія гады.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства