viasna on patreon

Віцебскія актывісты ўсталявалі крыж на месцы расстрэлаў мірных жыхароў у час Вялікай Айчыннай вайны

2015 2015-12-06T02:22:11+0300 2015-12-06T02:22:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vicebsk-barauliany-kryz.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яны ўсталявалі мемарыяльны крыж каля вёскі Бараўляны Віцебскага раёну. Тут у 1942-44 гадах расстрэльвалі савецкіх грамадзян, аднак у пасляваенны час гэтае месца ніякім чынам не было адзначана для памяці і шанавання.

Паводле сябра КХП БНФ Яна Дзяржаўцава, які і прапанаваў паставіць на гэтым месцы крыж, гэтая ідэя з'явілася ў яго пасля сустрэч з мясцовымі жыхарамі:

"Я шукаў сведкаў або тых, хто чуў пра сталінскія рэпрэсіі ў Віцебскім раёне. Распытваў жыхароў наваколля, бліжэйшага да вёскі Хайсы, дзе былі знойдзены чалавечыя парэшткі. Паводле старажыдаў з Хайсоў, каля іхнай вёскі і адбываліся "сталінскія расстрэлы". А вось жыхары суседняй вёскі Бараўляны расказалі мне пра расстрэлы часу Вялікай Айчыннай вайны. "У 1930-я гады ў нас не расстрэльвалі, аднак фашысты ў час вайны прывозілі людзей і расстрэльвалі за вёскай", - так расказвала Лідзія Сухадольская. Яна жыла ў тую пару ў Бараўлянах, усё памятае і нават паказала нам месца, дзе фашысты расстрэльвалі савецкіх грамадзян".

Крыж актывісты партыі БНФ і КХП БНФ і паставілі якраз у тым месцы, дзе паказала спадарыня Сухадольская – за 200 метраў ад аўтадарогі Р115, якая вядзе з Віцебска ў Гарадок, недалёка ад вясковых могілак, за пару дзесяткаў метраў ад бярозы, якую добра памятае мясцовая жыхарка.

Зрэшты, пра гэтае месца ведалі і ведаюць многія вяскоўцы. Аднак дагэтуль тут не было аніякага знаку, які сведчыў бы пра яшчэ адну трагедыю часоў Вялікай Айчыннай вайны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства