viasna on patreon

Суд за ўдзел у традыцыйным Свіслацкім фэсце

2015 2015-12-08T12:21:27+0300 2015-12-08T12:21:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hilmanovich-uladzimir-grodna.gif
Уладзімір Хільмановіч

Уладзімір Хільмановіч

Зноў суды ў Свіслачы. Справа ранейшая – ўдзел у традыцыйным фэсце па ўшанаванні памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Сёння раённы суд разгледзіць адміністрацыйную справу супраць гарадзенскага праваабаронцы і публіцыста Уладзіміра Хільмановіча:

– Такіх дэмакратычных акцый ушанавання нацыянальных герояў, акцый, якія праходзяць пад бел-чырвона-белымі сцягамі,  у Беларусі застаецца ўсё менш і менш, таму што карная сістэма знаходзіцца ўвесь час у дзеяні. Відаць такая логіка нашых уладаў. А іншая логіка – папаўняць мясцовыя бюджэты.

Яшчэ два суды наперадзе. 11-га снежня над актывістам з Бярозаўкі Вітольдам Ашуркам, а 15-га снежня – над ваўкавыскім актывістам Віталём Гулякам. Раней тры чалавекі ўжо былі аштрафаваныя, паводле суда – за ўдзел у недазволеным масавым мерапрыемстве.

Нагадаем, 3 снежня гарадзенскі актывіст Віктар Сазонаў  быў аштрафаваны на 10 базавых велічынь (1 млн 800 тысяч рублёў) паводле артыкула 23.34 КаАП (удзел у несанкцыянаванай акцыі). 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства