viasna on patreon

Бярозаўскім праваабаронцам не дазволілі правесці пікет, прымеркаваны да Міжнароднага дня правоў чалавека

2015 2015-12-09T17:57:34+0300 2015-12-09T17:57:34+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/pravy-chalaveka-karc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У адказе Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта за подпісам В. Міхнюка паведамляецца, што 10 снежня 2015 г. запланавана правядзенне спартыўных мерапрыемстваў на Цэнтральным стадыёне г. Бярозы, якія прадугледжваюць наяўнасць гледачоў.

Зыходзячы з гэтага, распараджэннем райвыканкама ад 2 снежня 2015 г.№242 на падставе арт.6 і 9 Закона РБ ад 30 снежня 1997 г. “Аб масавых мерапрыемствах у РБ” з прычыны таго, што забаронена правядзенне адначасова некалькіх масавых мерапрыемстваў у адным месцы, у правядзенні пікету 10 снежня 2015 г. на Цэнтральным стадыёне вам адмоўлена.

Праваабаронцы сумняюцца ў прычыне адмовы, паколькі пікет імі быў запланаваны ў працоўны дзень з 12 да 13 гадзін, калі вучні ў школе. Да таго ж пікет замоўлены каля ўваходу на стадыён, і наўрад ці 5 чалавек – заяўленая колькасць удзельнікаў пікету - заміналі б мерапрыемствам на стадыёне. Зрэшты, мясцовыя чыноўнікі маглі б прапанаваць і іншае месца.

Заяўнікі пікету атрымалi адказ з райвыканкама 8 снежня, за 2 дні да заяўленай даты пікету ў парушэнне арт. 6 Закона “Аб масавых мерапрыемствах у РБ”, дзе сказана, што адказ павінен быць дадзены не меней чым за 5 дзён.

10 снежня з 12 да 13 праваабаронцы абавязкова пракантралююць, ці адбудзецца спартыўнае мерапрыемства на стадыёне з наяўнасцю гледачоў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства