viasna on patreon

Кухня TV: Стан праваабарончага руху на постсавецкай прасторы: умовы і выклікі (відэа)

2015 2015-12-11T16:10:00+0300 2015-12-11T11:24:30+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kuhnja-zhoucis.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Яўген Жоўціс.

Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Яўген Жоўціс.

10 снежня адзначаецца Міжнародны дзень правоў чалавека. Але гэта не прафесійнае свята, гэта не дзень праваабаронцы, паколькі праваабаронцам можа быць прадстаўнік любой прафесіі, галоўнае – гэта імкненне ў  сваёй дзейнасці супрацьстаяць несправядлівасці.

Сёння на постсавецкай прасторы створаныя розныя ўмовы для дзейнасці праваабаронцаў, што звязана з рознымі формамі палітычнага ладу былых краін СССР. У Туркменістане, напрыклад, праваабаронцаў проста няма, ва Ўзбекістане іх мала, у Казахстане і Кыргызстане праваабарончыя арганізацыі рэгіструюць, але магчымасці іх вельмі абмежаваныя. Зусім іншая сітуацыя ва Украіне і Малдове, не кажучы ўжо пра Прыбалтыку.

У новым выпуску «Кухня TV» сітуацыю абмяркоўваюць кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі, старшыня савета Казахстанскага міжнароднага бюро па правах чалавека Яўген Жоўціс і намеснік старшыні ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч.

Адзначым, што абодва праваабаронцы – былыя палітвязні:
Алесь Бяляцкі быў асуджаны да 4, 5 гадоў пазбаўлення волі па эканамічным артыкуле (24.11.2011), вызвалены па амністыі (21.06.2014)
Яўген Жоўціс быў асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі за ўчыненне ДТЗ (03.09.2009), вызвалены па амністыі (17.02.2012).
Алесь Бяляцкі наведваў Яўгена Жоўціса падчас адбыцця ім пакарання, а праз год і сам Алесь апынуўся арыштаваным. Знаходзячыся ў Бабруйскай калоніі, беларускі праваабаронца і літаратар апісаў гэтую сустрэчу ва ўспамінах, якія ўвайшлі ў кнігу «Іртутнае срэбра жыцця".

Кухня TV: Стан праваабарончага руху на постсавецкай прасторы: умовы і выклікі (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства