У Брэсце правялі акцыю да Міжнароднага дня правоў чалавека (фота)
https://spring96.org./be/news/81583
2015
2015-12-11T11:14:33+0300
2015-12-11T11:14:33+0300
2015-12-11T11:14:33+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/bret-prabeg-dzen-prav-1.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывісты з Кобрына, Баранавіч, Брэста і Бярозы сабраліся каля помніка заснавальнікам Брэста на пешаходнай вуліцы Савецкай, каб падтрымаць удзельнікаў марафонскага прабегу, прысвечанага Міжнароднаму дню правоў чалавека. У прабегу удзельнічаў праваабаронца і прававы інспектар прафсаюза РЭП Уладзімір Малей, сябры прафсаюза РЭП Аляксандр Сахарук з Берасця і Рыгор Грык з Баранавіч.
Бегуны былі апрануты ў белыя майкі з надпісам “За Беларусь без кантрактаў!” і “Рабоў да раю не пускаюць”. Актывісты віншавалі праходжых і распаўсюджвалі інфармацыю пра Міжнародны дзень правоў чалавека і Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека, прынятую ў 1948 годзе.