viasna on patreon

Пракуратура абавязала міліцыю правесці паўторную праверку фактаў паклёпу на гродзенскага журналіста Андрэя Мялешку

2015 2015-12-11T22:29:25+0300 2015-12-11T22:29:25+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mialeshka-andrej-grodna-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

Журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка атрымаў афіцыйны адказ з пракуратуры горада Гродна на скаргу, датычную вынікаў ранейшай праверкі аддзелам унутраных спраў Кастрычніцкага раёну фактаў, выкладзеных у ягонай заяве міліцыі. Андрэй Мялешка скардзіўся на размяшчэнне ў інтэрнэце на адным з прыватных, але ананімных сайтаў, матэрыялаў, якія абражалі гонар і годнасць журналіста і яго сям’і. Міліцыя, аднак, падставаў распачаць па гэтых фактах крымінальную справу адмовілася, не ўгледзеўшы парушэнняў заканадаўства. Андрэй Мялешка не пагадзіўся з такой прававой ацэнкай і падаў адпаведную скаргу ў гарадскую пракуратуру.

   Гарадская пракуратура паведаміла журналісту, што па выніках вывучэння адпаведнага матэрыялу яна прыняла рашэнне аб адмене пастановы па адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і накіроўвае матэрыял у АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёну для правядзення дадатковай праверкі і прыняцця законнага рашэння.

   Цяпер журналіст будзе чакаць вынікаў дадатковай праверкі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства