viasna on patreon

Замест забароненага пікета да Дня правоў чалавека ў Бярозе правялі круглы стол

2015 2015-12-11T15:23:00+0300 2015-12-11T23:26:51+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/biaroza-dzen-pravou-2015.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На круглым стале, які арганізавалі бярозаўскія праваабаронцы замест забароненага пікета, удзельнікі гаварылі пра тое, што за гады незалежнасці Беларусі нашы грамадзяне так і не ўсвядомілі, што такое правы чалавека і не навучылася іх дабівацца.

Выклікала дыскусію пытанне, што трэба рабіць, каб з правамі чалавека стала лепш. Частка ўдзельнікаў мерапремства выказалі ўпэўненасць, штодастаткова толькі змены ўлады. Іншыя лічаць, што змены ўлады недастаткова, трэба мяняць менталітэт людзей, найперш праз сістэму адукацыі, каб правам чалавека вучылі ўжо з дзіцячых садкоў.

Падчас круглага стала ўдзельнікі мелі магчымасць паглядзець і абмеркаваць уручэнне Святлане Алексіевіч Нобелеўскай прэміі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства