viasna on patreon

Актывісты прапануюць змяніць рашэнне «Аб масавых мерапрыемствах у горадзе Віцебску»

2015 2015-12-16T12:44:26+0300 2015-12-16T12:44:26+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svab-shodau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прадстаўнікі Партыі БНФ, Беларускай партыі левых «Справядлівы свет», Аб’яднанай грамадзянскай партыі і Руху «За свабоду» звярнуліся ў Віцебскі гарадскі савет дэпутатаў з прапановай даручыць гарвыканкаму ўнесці змены ў рашэнне №881 ад 10 ліпеня 2009 г.

Паводле рашэння № 881, каб атрымаць дазвол ад мясцовых уладаў на правядзенне масавага мерапрыемства, арганізатары мусяць разам з заяўкай прадаставіць дамовы на абслугоўванне акцый, папярэдне заключыўшы іх з міліцыяй, цэнтральнай паліклінікай і камунальнікамі. Але гэтыя службы, акрамя прадстаўнікоў ЖКГ, па розных прычынах адмаўляюцца ад заключэння дамоў. Медыкі штораз пішуць пра розныя падставы, адмаўляючы актывістам, а міліцыянты ўвесь час спасылаюцца на тое, што спярша акцыю мусяць дазволіць мясцовыя ўлады.

Сітуацыя паўтараецца раз ад разу, і з часу прыняцця рашэнння №881 віцебскія чыноўнікі ніводнага разу не далі дазволу на правядзенне акцый паводле ініцыятывы актывістаў. Прычым незалежна ад месца правядзення, колькасці ўдзельнікаў або працягласці імпрэзы. На думку віцебскіх актывістаў, спасылкі на рашэнне гарвыканкаму парушаюць гарантаваныя Канстытуцыяй правы на свабоду выказвання сваіх меркаванняў і на мірныя сходы.

Звароты ў гарвыканкам з просьбай перагледзець уласнае рашэнне плёну не далі. Актывістам адказвалі, што дакумент прайшоў юрыдычную экспертызу, і таму ні ў якіх папраўках няма патрэбы. Цяпер было вырашана прасіць, каб да гарвыканкама звярнуўся віцебскі гарсавет. У сваім звароце да дэпутатаў актывісты прапануюць змяніць рашэнне гарвыканкаму, пазначыўшы ў ім наступнае: «Дазволіць правядзенне пікетаў, дзе не больш за 3 удзельнікі, паводле заяўнага прынцыпу ў Віцебскі гарадскі выканаўчы камітэт без заключэння дамоў з упраўленнем (аддзеламі) унутраных спраў, з установай аховы здароўя “Віцебская гарадская цэнтральная паліклініка” і ўнітарным камунальным вытворчым прадпрыемствам “Віцебская гарадская жыллёва-камунальная гаспадарка”. Абавязкі па падтрыманні парадку і санітарнага стану месца правядзення ўскладаць на арганізатараў мерапрыемства».

Таксама аўтары звароту прапануюць «пазначыць месцы, у якіх забаронена праводзіць гэткія мерапрыемствы» у дадатак да месцаў, адмыслова вызначаных на тэрыторыі кожнага з трох раёнаў Віцебска для правядзення масавых акцый.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства