viasna on patreon

Гомель: працоўны прад'явіў наймальніку пазоў на 144 мільёны рублёў

2015 2015-12-17T09:49:26+0300 2015-12-17T09:50:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/klimov-aleksandr.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандр Клімаў.

Аляксандр Клімаў.

16 снежня ў судзе Савецкага раёну Гомеля пад старшынствам суддзі Элы Зінкевіч пачаўся разгляд пазову рабочага ААТ "Гомельскі хімічны завод" Аляксандра Клімава аб кампенсацыі матэрыяльнай і маральнай шкоды ў памеры 144 млн. руб. Інтарэсы пацярпелага працоўнага ў судзе прадстаўляе прававы інспектар незалежнага прафсаюзу РЭП па Гомельскай вобласці Леанід Судаленка.

У 2011 годзе ў працоўны час Аляксандр падняўся на чыгуначную эстакаду, дзе разаграваліся цыстэрны з вадкай серай, адчуў пах серавадароду, удушша, пасля чаго страціў прытомнасць і ўпаў з вышыні. У выніку ён атрымаў закрытыя пераломы рэбраў, разрыў улоннага сучлянення, траўматычны сімфізіт, пасля быў прызнаны інвалідам 3-й групы. Ад траўмаванага працоўнага завадчане паспяшаліся пазбавіцца "у сувязі са станам здароўя, якое перашкаджае працягу працоўных адносін".

"Працадаўца на працягу 4-х гадоў адмаўляўся прызнаць пашкоджанне майго здароўя вытворчым выпадкам, у выніку чаго мне давялося праз шматлікія суды даказваць і цяжар атрыманых траўмаў, і няшчасны выпадак вытворчым. Зараз "Белдзяржстрах" выплаціў мне каля 66 млн. руб. за апошнія тры гады, прызначыў каля 1 млн. штомесячных выплат", - распавёў Аляксандр Клімаў.

Пацярпелы працоўны заяўляе, што ў выніку шматгадовых цяжбаў з родным прадпрыемствам ён страціў яшчэ каля 45 млн. рублёў страхавых выплат, якія як ён лічыць, абавязаны кампенсаваць завод. Маральную шкоду ў сувязі з пашкоджаннем здароўя і наступнай бяздзейнасці працадаўцы ён ацаніў у 99 млн. Усяго судовы пазоў заяўлены на 144 мільёны рублёў.

Гомельская Вясна

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства