viasna on patreon

Футбалісты клуба “Дынама-Брэст” збіраюцца праз суд дамагацца выплаты заробку

2015 2015-12-19T10:39:42+0300 2015-12-19T10:39:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/futbol.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле слоў цяпер ужо былога гульца каманды Сяргея Кандрацьева, запазычанасць маецца амаль за два гады, бо за гэты час футбалісты атрымлівалі толькі частку заробку, прадугледжанага ўмовамі кантракта.

Разлічыцца з гульцамі кіраўніцтва клуба збіралася пасля продажу будынка ў цэнтры горада. Маёмасць была ацэненая больш чым у 13 мільярдаў рублёў, аднак двойчы абвешчаны аукцыён не адбыўся, і зараз прадаць нерухомасць спрабуе “Белаграпрамбанк”, перад якім клуб таксама мае пратэрмінаваную запазычанасць за раней выдадзеныя крэдыты.

У выніку больш за дзесяць гульцоў брэсцкай каманды, не дачакаўшыся выплаты заробку, дамагліся заўчаснага скасавання кантракту з-за невыканання футбольным клубам сваіх абавязкаў і звярнуліся да юрыстаў, каб з іх дапамогай падлічыць усе сумы запазычанасцяў і скласці пазовы ў суд. Яшчэ некалькі футбалістаў маюць намер таксама дамагацца выплаты грошай у судовым парадку пасля таго, як 31 снежня скончацца працоўныя пагадненні з ФК “Дынама-Брэст”. Паводле неафіцыйных дадзеных, сума запазычанасці перад кожным гульцом у сярэднім складае больш за 160 мільёнаў рублёў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства