viasna on patreon

Менгарвыканкам не дазволіў мітынг пратэсту супраць павышэння пенсіённага ўзросту

2015 2015-12-21T10:05:48+0300 2015-12-21T10:11:44+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mityng-bangalor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг у парку Дружбы народаў 7 кастрычніка. Фота belsat.eu

Мітынг у парку Дружбы народаў 7 кастрычніка. Фота belsat.eu

Мінскі гарадскі выканкам адмовіў у правядзенні мітынгу 20 снежня ў парку Дружбы народаў. Такім чынам заяўнікі мелі намер выказаць пратэсту супраць магчымага павышэння пенсіённага ўзросту ў Рэспубліцы Беларусь.

Заява аб правядзенні масавага мерапрыемства было пададзена ў Мінгарвыканкам ад імя аднаго з сябраў Арганізацыйнага камітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі ў Беларусі.

Прычынай адмовы, як паведамляюць заяўнікі, паслужыла тая акалічнасць, што на гэты дзень і час у парку Дружбы народаў было запланаванае іншае мерапрыемства. У той жа час, адказ не ўтрымліваў прапаноў аб магчымай альтэрнатыве па часе і месцы правядзення заяўленага мітынгу.

Прэзідэнт Беларусі на нарадзе аб ходзе перамоў па праграме пашыранага фінансавання з МВФ агучыў планы аб магчымым павышэнні пенсіённага ўзросту для беларускіх грамадзян. Але разам з тым ён заявіў, што гатовы пайсці на гэты крок толькі пасля таго, як параіцца з беларускім народам.

Пакуль што адзінай пляцоўкай, на якой беларускія грамадзяне могуць выказаць свой пратэст супраць магчымага павышэння пенсіённага ўзросту у Рэспубліцы Беларусь, з'яўляецца Петыцыя, створаная на сайце change.org

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства