viasna on patreon

ЕФЖ адрэагавала на новую хвалю пераследу журналістаў

2016 2016-01-15T14:56:56+0300 2016-01-15T14:56:57+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/efj-logo.png

Еўрапейская федэрацыя журналістаў заклікае адмяніць судовае рашэнне па справе Ларысы Шчыраковай і скасаваць заканадаўчыя нормы, якія дазваляюць штрафаваць журналістаў паводле арт. 22.9 КаАП.

Партрэт Ларысы Шчыраковай сёння стаіць на галоўнай старонцы сайта ЕФЖ

“Беларусь працягвае заганную практыку, прысудзіўшы першы штраф у гэтым годзе журналістцы Ларысе Шчыраковай за працу на “замежныя масмедыя”, – гаворыцца ў заяве, апублікаванай на сайце ЕФЖ.

“Нас вельмі непакоіць, што беларускія ўлады аднавілі заганную практыку новай хваляй пераследу фрылансераў у краіне”, – кажа Могенс Бліхер-Б’ерэгард, прэзідэнт ЕФЖ.

ЕФЖ нагадвае пра леташняе абяцанне Аляксандра Лукашэнкі разабрацца з праблемай штрафаў фрылансерам, а таксама пра нядаўні зварот ГА “БАЖ” у Адміністрацыю Прэзідэнта з нагоды новай хвалі пераследу журналістаў у 2016 годзе.

Прэзідэнт ЕФЖ ўважліва сочыць за сітуацыяй. Улетку 2015 года, калі суды над фрылансерамі ішлі адзін за адным, ён заяўляў, што “раз’юшаны ростам колькасці штрафаў”, а “такія практыкі эфектыўна забараняюць працу журналістаў”.

У лістападзе 2015 года, калі пераслед часова прыпыніўся, Могенс Бліхер Б’ерэгард напісаў ліст Аляксандру Лукашэнку, павітаўшы “прагрэсіўную тэндэнцыю”. Разам з тым, ён прапанаваў кіраўніку дзяржавы ўнесці ў беларускае заканадаўства змены, якія замацавалі б прававы статус журналістаў-фрылансераў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства