viasna on patreon

Віцебскі аддзел СК аб катаваннях: «Імітаваў прыёмы барацьбы і падаў на падлогу»

2016 2016-01-19T16:53:28+0300 2016-01-20T11:36:41+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/katavanni2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся студэнт УА "Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны» Павел Раслякоў, які пры вусным апытанні па факце крадзяжу маёмасці быў збіты аператыўнымі супрацоўнікамі ў аддзеле ўнутранных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г. Віцебска. Ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і прыцягненню да адказнасці супрацоўнікаў АУС па выніках праверкі дадзенага факту заяўніку было адмоўлена.

Так, следчы другога следчага аддзялення Віцебскага гарадскога аддзела Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь старэйшы лейтэнант юстыцыі Марьянкоў А., які праводзіў праверку, палічыў, што не атрымана дадзеных, якія паказваюць на факт здзяйснення ў дачыненні да Раслякова П. супрацьпраўных дзеянняў з боку супрацоўнікаў міліцыі, што паказанні аператыўна ўпаўнаважанага Грыгор'ева С., які праводзіў апытанне, і пацярпелага Мігунова Д. не супярэчаць адзін аднаму, а заява аб нанясенні цялесных пашкоджанняў зроблена П. Расляковым з мэтай сыходу ад адказнасці за ўчыненне крадзяжу.

У сваю чаргу, Павел Раслякоў лічыць, што высновы следчага па выніках ацэнкі атрыманых доказаў няслушныя, пастанова вынесена заўчасна і падлягае адмене.

«У сваёй заяве і ў ходзе апытання я ўказаў, што 1 верасня 2015 г. пры правядзенні разбору з нагоды крадзяжу маёмасці Мігунова Д. у памяшканні АУС адміністрацыі Кастрычніцкага раёна г.Віцебска супрацоўнікі міліцыі нанеслі мне некалькі удараў: у вобласць левага вуха, у вобласць грудной клеткі, па шчоках і вушам з мэтай атрымаць прызнанне ў здзяйсненні злачынства, - піша ў сваёй скарзе пракурору г. Віцебска П. Раслякоў . - Мае тлумачэння пацвярджаюцца высновамі судова-медыцынскай экспертызы: эксперт устанавіў, што пры маім абследаванні ў перыяд часу з 14.00 да 14.30 2 верасня 2015 г. выяўленыя цялесныя пашкоджанні ў выглядзе сінякоў на левым вуху, на пярэдняй паверхні грудной клеткі, якія ўтварыліся не менш, чым ад двух траўміруючых уздзеянняў ў тэрмін да сутак да агляду экспертам».

Паўторная судова-медыцынская экспертызы ўстанавіла, што пашкоджанні адносяцца да катэгорыі лёгкіх цялесных. На думку эксперта, лакалізацыя пашкоджанняў ня характэрная для іх атрымання пры падзенні з вышыні ўласнага росту на плоскую паверхню.

Пры гэтым у ходзе праверкі з тлумачэнняў аператыўніка Грыгор'ева С., вынікае, што на момант апытання якія-небудзь бачныя цялесныя пашкоджанні ў заяўніка адсутнічалі, аднак, факт прычынення іх П. Раслякову супрацоўнікамі міліцыі адмаўляецца.

Заяўнік звяртае ўвагу на тое, што ў абгрунтаванні пастановы аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы пакладзеныя тлумачэнні асобы, зацікаўленай у зыходзе справы - Д. Мігунова, які абвінаваціў Паўла Раслякова ў крадзяжы маёмасці:

«Мігуноў Д. звярнуў увагу на тое, што прысутнічаў пры маім вусным апытанні - «папярэдняй гутарцы», якое праводзіў супрацоўнік міліцыі Грыгор'еў С., і я паводзіў сябе насуперак здароваму сэнсу - пачаў распавядаць, што займаюся барацьбой, усю размову зводзіў да гэтага, імітаваў прыёмы барацьбы, пасля якіх падаў на падлогу.

Лічу, што гэтыя і іншыя тлумачэнні Мігунова Д. павінны былі быць крытычна ацэнены, паколькі супярэчыць маім сцвярджэнням, высновам судова-медыцынскіх экспертыз, якія, у сваю чаргу, мае тлумачэнні пацвярджаюць і практычна выключаюць такі спосаб нанясення цялесных пашкоджанняў, як апісаў Мігуноў - шляхам падзенняў на паверхню.

Пры наяўнасці супярэчнасцяў, следчы Марьянкоў А. не прывёў ў пастанове довадаў, па якіх ён прыняў адныя і адхіліў іншыя доказы».

Юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка лічыць, што ў заяўніка няма прычын агаворваць супрацоўніка міліцыі ў здзяйсненні злачынства, паколькі раней ён з ім знаёмы не быў, а вынікі расследавання па заяве Д. Мігунова аб'ектыўна не залежаць ад вынікаў расследавання факту прымянення да П. Раслякова жорсткага абыходжання. Тым больш, што ён у выніку такога звароту ў здзяйсненні злачынства сябе не абгаварыў.

«Кожная дзяржава прадпрымае эфектыўныя заканадаўчыя, адміністрацыйныя, судовыя і іншыя меры для папярэджання актаў катаванняў на любой тэрыторыі пад яе юрысдыкцыяй, абавязваецца прадухіляць іншыя акты жорсткага, бесчалавечнага або зневажальнага годнасць абыходжання і пакарання, якія не падпадаюць пад вызначэнне катаванні, - адзначае праваабаронца. - Кожная дзяржава забяспечвае любой асобе, якая сцвярджае, што яна было падвергнута катаванням, права на прад'яўленне скаргі кампетэнтным уладам гэтай дзяржавы і на хуткі і аб’ектыўны разгляд імі такой скаргі*».

* У адпаведнасці з Канвенцыяй супраць катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання, прынятай рэзалюцыяй 39/46 Генеральнай Асамблеі ад 10 снежня 1984 года.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства