viasna on patreon

Справаздача па маніторынгу акцыі 30 студзеня 2016 году ў Мінску

2016 2016-02-01T08:16:21+0300 2016-07-25T12:15:49+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svaboda-2016-01-30.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя 30 студзеня 2016 году ў Мінску

Акцыя 30 студзеня 2016 году ў Мінску

Масавае мерапрыемства 30 студзеня 2016 года насіла мірны характар. З першай жа хвіліны пікету супрацоўнікі міліцыі пачалі складаць пратаколы аб адміністратыўным правапарушэнні, што замінала ўдзельнікам рэалізаваць права на выказванне меркавання і свабоду сходаў. Адміністратыўны пераслед 7 актывістаў за ўдзел у мірным пікеце не адпавядае ўзятым на сябе міжнародным абавязкам з боку Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца рэпрэсіўнай практыкай. Большасць супрацоўнікаў міліцыі як і раней прысутнічаюць у цывільнай вопратцы. Меў месца факт перапісвання дадзеных журналістаў падчас мерапрыемства неабазначаным формай і бэйджам супрацоўнікам міліцыі.

Папярэдняя інфармацыя

Заклік да ўдзелу ў акцыі пратэсту супраць гвалту супрацоўнікаў міліцыі над грамадзянамі ў выглядзе пікету пад будынкам Вярхоўнага суду з’явіўся за некалькі дзён у інтэрнэце.

Падчас правядзення масавага мерапрыемства 30 студзеня 2016 года вочна і бесперапынна ажыццяўлялі грамадскі кантроль 5 назіральнікаў, якія прайшлі адпаведнае навучанне і былі абазначаныя бэйджамі.

Ход масавага мерапрыемства

  1. Аб 11:00 на ходніку перакрыжавання вуліц Леніна і Кірава былі разгорнутыя першыя транспаранты ад удзельнікаў пікету, праз хвіліну да іх падышлі супрацоўнікі міліцыі ў форме і пачалі без папярэджання, тлумачэння правоў і абавязкаў складаць пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні. Надалей супрацоўнікі міліцыі ў цывільнай вопратцы ўказвалі супрацоўнікам міліцыі ў форме тых, на каго скласці пратаколы. Па выніку было складзена 7 пратаколаў за удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, на: Анатоля Лябедзьку, Красачка Дзяніса, Маёраву Вольгу, Вінярскага Максіма, Гарачка-Басалыгу Наталлю, Якшыну Святлану, Казлова Мікалая. Пікет цягнуўся каля 30 хвілін.
  2. Усяго ўдзельнікаў пікета было каля 15 чалавек, якія казалі прамовы ў гукаўзмацняльнік, выкарыстоўвалі 1 бела-чырвона-белы сцяг і трымалі транспаранты з тэкстам «Остановім ментовский беспредел», «Есть людей нельзя, а бить можно? », «Министерство правосудия» перакрэслены надпіс «Верховный суд”, «Выбирай tut.by или tut.bei», «Охраняете Мразей От Народа», «Лжесвидетельство - преступление, правду говорить легко и приятно (Булгаков)».
  3. Падчас пікету прысутнічалі 4 супрацоўнікі ў форме з надпісам “Міліцыя”, 2 супрацоўнікі ДАІ паблізу, супрацоўнікі праваахоўных органаў у цывільнай вопратцы - каля 25 чалавек, 1 машына з камерамі на даху - праз дарогу.
  4. Працы СМІ і назіральнікам перашкоды не аказваліся, але супрацоўнік міліцыі ў цывільнай вопратцы, які прадставіўся па просьбе назіральнікаў як Баз Андрэй Антонавіч перапісваў імёны журналістаў і назіральнікаў.

Рэкамендацыі

Супрацоўнікам праваахоўных органаў:

1) ажыццяўляць ахову грамадскага парадку падчас масавых мерапрыемстваў у форменнай вопратцы, а таксама быць пазначанымі ідэнтыфікацыйнымі карткамі (бэйджамі ці нагруднымі знакамі);

2) абазначаць кантактную асобу з ліку супрацоўнікаў міліцыі для камунікацыі з назіральнікамі, СМІ і арганізатарамі масавага мерапрыемства;

3) спыніць адміністратыўныя працэсы ў дачыненні да ўдзельнікаў пікету  ў сувязі з рэалізацыяй імі права на свабоду сходаў, гарантаванага арт.35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, арт.19 і 21 Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах і іншымі міжнароднымі дакументамі ў галіне правоў чалавека.

Суб’ектам, якія валодаюць правам заканадаўчай ініцыятывы:

4) ініцыяваць змены ў беларускае заканадаўства з мэтай прывядзення яго ў адпаведнасць з міжнароднымі стандартамі ў галіне свабоды мірных сходаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства