viasna on patreon

Брэст: гарвыканкам забараніў пікет супраць павышэння коштаў на медыцынскія паслугі

2016 2016-02-01T10:52:11+0300 2016-02-01T10:52:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/svab-shod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Акцыю меркавалася правесці 3 лютага на пешаходнай вуліцы Савецкай у цэнтры горада, аднак брэсцкія ўлады не дазволілі ладзіць масавае мерапрыемства.

З адказу за подпісам першага намесніка старшыні гарвыканкама Валерыя Лапцейкіна на імя заяўніка акцыі - старшыні гарадской арганізацыі Беларускай партыі левых “Справядлівы свет” Людмілы Дзенісенкі - вынікае, што падставай для забароны пікета з’яўляецца тое, што правесці яе планавалася ў месцы, якое не вызначана гарадскімі ўладамі для масавых мерапрыемстваў. Чыноўнік з гарвыканкама нагадаў, што такіх месцаў у Брэсце два - стадыён “Лакаматыў” і пляцоўка каля сцэны ў парку воінаў-інтэрнацыяналістаў.

Акрамя таго ў адказе Валерыя Лапцейкіна адзначаецца, што ў выпадках, калі правядзенне масавага мерапрыемства адбываецца без удзелу органаў дзяржаўнай улады і кіравання, арганізатары мерапрыемства павінны прыкласці да сваёй заявы дамовы з Брэсцкай гарадской бальніцай хуткай дапамогі (на медычнае абслугоўванне падчас мерапрыемства) і прадпрыемствам “Камунальнік” (на прыборку тэрыторыі пасля акцыі).

Нагодай для пікета стала пастанова Міністэрства аховы здароўя, на падставе якой былі павышаны максімальныя тарыфы на паслугі па дыягностыцы, прафілактычнага і абавязковага медыцынскага агляду грамадзян. Людміла Дзенісенка лічыць, што гэтая пастанова супярэчыць Канстытуцыі, а менавіта артыкулу 45, згодна з якім грамадзянам гарантуецца права на ахову здароўя, што прадугледжвае бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства