viasna on patreon

Дактары РНПЦ псіхічнага здароўя падстаў для шпіталізацыі Алесі Садоўскай не знайшлі

2016 2016-02-01T14:04:48+0300 2016-02-02T09:21:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sadouskaja_alesia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алеся Садоўская. Фота Радыё Свабода.

Алеся Садоўская. Фота Радыё Свабода.

Жыхарку Маладзечна Алесю Садоўскую, у якой у мінулым годзе адабралі дачку нібыта па прычыне псіхічнага захворвання маці, сёння выклікалі ў аддзел адукацыі райвыканкама, дзе адбылася спроба справакаваць жанчыну на нервовы зрыў. Справа ў тым, што Садоўская просіць адмяніць статус дачкі, якую прызналі «пакінутай без апекі бацькоў».. Чарговы разгляд пытання гэтай сям'і прызначанае на панядзелак, 8 лютага ў Маладзечанскім судзе.

Пасля гэтага медыкі мясцовага псіхіятрычна-неўралагічнага дыспансера, дзе яна стаяла на ўліку, склалі заключэнне аб накіраванні яе на абследаванне ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя. Прычым Садоўскую ў кабінет не запрасілі і заключэнне аб накіраванні ёй не паказалі. Праз некаторы час яе ў прымусовым парадку павезлі ў “Навінкі”.

Алеся Садоўская паспела паведаміць па тэлефоне праваабаронцам, што яе вязуць ў аўтамабілі хуткай дапамогі і калі яе пакінуць у Навінках, то тэлефон будзе недасяжны.

Як стала вядома, дактары РНПЦ псіхічнага здароўя падстаў для шпіталізацыі Алесі Садоўскай не знайшлі.

Нагадаем, што яшчэ ў 2012 годзе на Новы год у Маладзечанскім клубе «НЭО», у Алесі Садоўскай знік тэлефон. Супрацоўнікі клуба па яе просьбе выклікалі міліцыю. Але праваахоўнікі паленаваліся скласці пратакол у святочны час і параілі звярнуцца ў РАУС пасля святаў. Просьбы маладой жанчыны дзейнічаць у адпаведнасці з законам іх толькі раззлавалі, і міліцыянты сталі паводзіць сябе задзірліва. Алеся запатрабавала паводзіць сябе карэктна ў адносінах да яе і прыстрашыла няветлівым супрацоўнікам скаргай у пракуратуру. Гэтыя словы на праваахоўнікаў паўплывалі непрадказальна – яны зацягнулі жанчыну за вугал будынка, дзе няма відэаназірання, пачалі збіваць яе, а пасля гвалтоўна запіхалі ў аўтамабіль. Алесю даставілі ў Маладзечанскі РАУС і склалі 2 пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях. Рэштку ночы яна правяла ў РАУС у халоднай камеры, пры гэтым супрацоўнікі міліцыі яе абражалі і прыніжалі, доўгі час не давалі вады і ежы, ствараючы як фізічныя, так і псіхалагічна складаныя ўмовы для знаходжання.

Суддзя Маладзечанскага суду Южык вынесла пастанову аб прызначэнні ў адносінах да Садоўскай судова-псіхіятрычнай медыцынскай экспертызы (СПМЭ). У пастанове маецца запіс, што яна стаіць на ўліку ў псіхіятра, хаця Садоўская прадставіла даведку ад псіхіятрычна-неўралагічнага дыспансера Маладзечна, дзе пазначана, што яна ніколі не стаяла на ўліку.

Затым яе адправілі на псіхіятрычны агляд ў "Навінкі". Там камісія зрабіла выснову аб неабходнасці прымусовага лячэння.

Але гэтае рашэнне Алеся Садоўская аспрэчыла ў судзе, які прызначыў ёй паўторную псіхіятрычную камісію. Не давяраючы беларускім урачам, напярэдадні паўторнага абследавання яна прайшла экспертызу ў Маскве, у Незалежнай псіхіятрычнай асацыяцыі Расіі (НПАР). 

16 сакавіка 2015 года аддзел адукацыі надаў яе дачцы Кацярыне Садоўскай статус дзіцяці, якое засталося без апекі бацькоў, з 17 лютага і на «перыяд знаходжання яе маці Алесі Садоўскай ў РНПЦ псіхічнага здароўя.Не вярнулі дзіця і пасля вяртання маці дадому.

У жніўні мінугала года суд Маладэчанскага раёну пачаў разглядаць пазоў аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладэчанскага райвыканкаму аб адабранні 8-гадовай Кацярыны Садоўскай у яе маці.

.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства