На Паўла Вінаградава склалі адміністрацыйны пратакол
https://spring96.org./be/news/82193
2016
2016-02-05T08:29:07+0300
2016-02-05T08:29:07+0300
2016-02-05T08:29:07+0300
be
https://spring96.org./files/images/sources/vinagradau-4.jpg
Пра гэта грамадскі актывіст паведаміў на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.
Учора Паўла Вінаградава выклікалі ў міліцыю, дзе склалі адміністрацыйны пратакол па арт. 23.34 — арганізацыя несанкцыянаванага мерапрыемства.
Нагадаем, 31 студзеня ініцыятыва "Змена" прынесла да Міністэрства па падатках і зборах труну і плакаты з лозунгам "В гробу видали ваши налоги". Нагодай да правядзення акцыі стала новая ініцыятыва чыноўнікаў па абкладанні падаткамі мабільную сувязь і Інтэрнэт.
Адміністрацыйнае разбіральніцтва пройдзе 5 лютага а 12 гадзіне ў судзе Маскоўскага раёна.