viasna on patreon

Следчы камітэт Івацэвіцкага раёна не цікавіцца абстаінамі збіцця Сяргея Дылюка супрацоўнікамі міліцыі

2016 2016-02-08T23:58:06+0300 2016-02-08T23:58:06+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dyluk-siargej-ivacevichy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жыхара Івацэвічаў Сяргея Дылюка, які, па яго сцверджаннях быў збіты супрацоўнікамі міліцыі, выпісалі з траўматалагічнага аддзялення Івацэвіцкай райбальніцы праз тыдзень.

Калі мужчына прыйшоў дадому, на наступны дзень да яго прыехалі з міліцыі і забралі на допыт. Пратрымалі, са слоў Дылюка, зраніцы да вечара. У доме правялі ператрус, але тэлепрыстаўкі, якую нібы ён скраў, не знайшлі. Пра гэт быў складзены пратакол, пад якім падпісаліся панятыя. Але адзін з панятых -- 80-гадовы пенсіянер Міхаіл Ятчэня, падпісаўся не чытаючы, бо мае кепскі зрок. Копію пратакола вобыску Дылюку не пакінулі.

Па словах Дылюка, падчас допытку піалася так шмат папер, што ён не змог усяго запомніць. Помніць толькі тое, што агаварыў сябе, напісаўшы, што прыстаўку скраў і прадаў нейкаму Фамічу. Пры гэтым такіх знаёмых у яго няма.

Супрацоўнікі Следчага камітэта пра скрадзеную прыстаўку дапыталі, а вось пра збіццё чамусьці не цікавіліся, толькі патрэслі яго заявай перад носам Дылюка. Нават адваката запрасілі, якая амаль не размаўляла з ім, пасля чаго следчыя аб’явілі, што Дылюк павінен будзе заплаціць 200 тысяч за паслугі адваката.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства