Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
"Хроніка": Разгляд скаргі асуджанага да смяротнага пакарання Івана Куляша ў Вярхоўным судзе перанесены; Суд спыніў адміністрацыйны працэс ў дачыненні журналісткі-фрылансера Ларысы Шчыраковай; актывіста «Zмены» Паўла Вінаградава пакаралі штрафам за акцыю супраць новых падаткаў.
"Каментар эксперта": Неаднойчы атрымлівалі шырокі розгалас факты злоўжывання супрацоўнікамі праваахоўных органаў сваіх службовых паўнамоцтваў, калі пры затрыманні ці дастаўцы ў аддзяленне міліцыі грамадзян збівалі, прыніжалі, здзекваліся, застаючыся беспакараннымі. Гэта тычылася і грамадскіх актывістаў, і журналістаў, пры выкананні імі прафесійнага абавязку, і мірных грамадзян. Аднак яшчэ ні разу мы не сталі сведкамі пакарання канкрэтных супрацоўнікаў, якія перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы. Гэтым, у першую чаргу, і абгрунтаванае падобнае міліцэйскае бясчынства ў дачыненні да грамадзян, якіх яны закліканыя абараняць. Каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі" і былы супрацоўнік МУС Андрэй Палуда падзяліўся сваімі думкамі на гэтую тэму.
"Падзея": 2 - 3 лютага з працоўным візітам у Бруселі знаходзіліся экс-старшыня і сябра праўленьня Беларускай асацыяцыі журналістаў Жанна Літвіна і старшыня Праваабарончага цэнтру “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека Алесь Бяляцкі.
У музычных паўзах - кампазіцыі гурта Akute.