viasna on patreon

Фільм пра нястомнае сэрца Алеся Бяляцкага выкладзены ў інтэрнэт (відэа)

2016 2016-02-10T11:03:26+0300 2016-02-15T12:04:47+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/a_heart_that_never_dies.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
A Heart That Never Dies

A Heart That Never Dies

Фільм пра праваабаронцу Алеся Бяляцкага з дакументальнага цыкла “Нястомнае сэрца” (A Heart That Never Dies) скандынаўскіх дакументалістаў Эрлінга Боргена і Тома Хэйнэмана выкладзены ў інтэрнэт.

Цыкл складаецца з шасці фільмаў. “Гэтая гісторыя пра шасцёх чалавек - кожны з нястомным сэрцам”, - кажуць рэжысёры пра сваю працу. Іх героі - журналісты, юрысты, палітычныя актывісты, праваабаронцы з Сербіі, Гватэмалы, Егіпта, Бангладэш, Свазілэнда і Беларусі - штодня ў сваіх краінах супрацьстаяць рэжымам, якія падаўляюць мірнае ажыццяўленне асноўных свабодаў і правоў чалавека. 

“Гэта серыя стужак пра змагароў за правы чалавека з шасці розных краінаў, і я гляджу на кожнага з іх як на героя. Больш чым калі-небудзь, свет мае патрэбу ў такіх людзях. Мне было важна паказаць, што кожны можа нешта змяніць у свеце сёння”, - тлумачыць Эрлінг Борген сваю рэжысёрскую задуму.  

У анатацыі да часткі пра Алеся Бяляцкага адзначаецца, што “нягледзячы на 1050 дзён зняволення яго голас працягвае гучаць”.

Прэм’ера стужкі з удзелам беларускага праваабаронцы адбылася  ў Осла ў чэрвені 2015 году, пасля прайшлі паказы на скандынаўскім тэлебачанні – у Даніі, Швецыі і Нарвегіі. За гэты час фільм атрымаў узнагароду італьянскага фестывалю “Кіно за мір”. 

Фільм пра нястомнае сэрца Алеся Бяляцкага выкладзены ў інтэрнэт (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства