viasna on patreon

Супрацоўніка Беларускага Радыё Радыё не пускаюць у Беларусь

2016 2016-02-12T09:17:39+0300 2016-02-12T09:17:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/viza-admova.jpg

Чарговы раз супрацоўніку радыё Радаславу Дамброўскаму забаранілі ўезд у Беларусь. Разам з жонкай Ілонай Карпюк-Дамброўскай яны збіраліся на канцэрт канкурсантаў сёлетняга “Басовішча” “Адборышча”, які адбудзецца 19-га лютага ў Менску. Жонка, якая разам са сваім гуртом ILO&friends мае выступіць на “Адборышчы”, атрымала візу, а нашаму супрацоўніку патэлефанавалі з консульства ў Беластоку і папрасілі забраць свае дакументы, бо ў іншым выпадку паставяць яму чарговы штэмпель “Уезд забаронены”. Паводле словаў Радаслава Дамброўскага, прычыны адмовы ў візе яму не патлумачылі:

– Будучы ў Беларусі, я ніколі не меў ніякіх праблем з законам, праўда, адзін раз атрымаў штраф за праезд без аплаты за дарогу, але я яго аплаціў як трэба. Ніхто ніколі мне не паведаміў, што я нейкім чынам мог парушыць  заканадаўства ў Беларусі. Прычыны могуць быць толькі ідэалагічныя, або хтосьці мяне вельмі не любіць недзе там у Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

Радаслаў Дамброўскі рабіў культурніцкую візу па запрашэнні Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына”. Апошні раз Дамброўскаму забаранілі ўезд у Беларусь у кастрычніку 2013 года, калі ён збіраўся на кінафестываль “Лістапад”. Гэта ўжо не першая асоба, якой перыядычна адмаўляюць ва ўездзе ў Беларусь.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства