viasna on patreon

Суд пастанавіў накіраваць Алесю Садоўскую на паўгода на прымусовае лячэнне

2016 2016-02-15T09:35:01+0300 2016-02-15T09:35:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/sagouskaja-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алеся Садоўская з дачкой Кацяй. Фота: natabasaliga.livejournal.com

Алеся Садоўская з дачкой Кацяй. Фота: natabasaliga.livejournal.com

12-га лютага суд г. Маладзечна ў асобе суддзі Ганны Дземашкевіч вынес пастанову накіраваць жыхарку Маладэчна Алесю Садоўскую для прымусовага лячэння ў псіханеўралагічны дыспансер тэрмінам на 6 месяцаў. Пра тое, што суд адбудзецца яе не папярэдзілі.

Алеся Садоўская пракаментавала гэты жорсткі прысуд “Беларускаму дакументацыйнаму цэнтру”:

- Пра гэты суд я даведалася ад свайго адваката. Нягледзячы на ​​тое, што суддзя абвясціла, што рашэнне абскарджанню не падлягае - мы будзем яго абскарджваць. Прызначэнне прымусовага лячэння праходзіла ў рамках крымінальнай справы, якая была ўзбуджаная ў 2014 годзе, калі я нібыта збіла падпалкоўніка І. Коміка. З тых часоў мяне не запрашалі ні на адно пасяджэнне па гэтай справе, спасылаючыся на заключэнне экспертаў, якія паказалі, што «я не магу самастойна прадстаўляць свае інтарэсы ў крымінальным працэсе». У мяне на руках ёсць заключэнні незалежных беларускіх і расійскіх экспертаў, у якіх гаворыцца, што я здаровая. Мае праблемы са здароўем заснаваныя выключна на перажываннях за дачку Кацю. Яна больш за два тыдні ў бальніцы, а сёння зрабілі УЗІ сэрца і паведамілі, што ёсць змены, чаго раней не было. Таксама сёння мне стала вядома, што псіханеўралагічны дыспансер прад'яўляе прэтэнзію да лекараў «Навінак» за тое, што яны мяне не шпіталізавалі 1-га лютага. Я магу выказаць сваё суб'ектыўнае меркаванне, што ў Маладэчне замятаюць сляды серыі злачынстваў: катаванні «ластаўкай», незаконнае ўзбуджэнне крымінальнай справы, прымусовае дастаўленне ў псіхіятрычны стацыянар і адабранне дзіцяці".

Алесю Садоўскую, у якой у мінулым годзе адабралі дачку нібыта па прычыне псіхічнага захворвання маці, 1 лютага выклікалі ў аддзел адукацыі райвыканкама, дзе адбылася спроба справакаваць жанчыну на нервовы зрыў. Справа ў тым, што Садоўская просіць адмяніць статус дачкі, якую прызналі «пакінутай без апекі бацькоў». Чарговы разгляд пытання гэтай сям'і прызначанае на панядзелак, 8 лютага ў Маладзечанскім судзе.

Пасля гэтага медыкі мясцовага псіхіятрычна-неўралагічнага дыспансера, дзе яна стаяла на ўліку, склалі заключэнне аб накіраванні яе на абследаванне ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр псіхічнага здароўя. Прычым Садоўскую ў кабінет не запрасілі і заключэнне аб накіраванні ёй не паказалі. Праз некаторы час яе ў прымусовым парадку павезлі ў “Навінкі”. Але дактары РНПЦ псіхічнага здароўя падстаў для шпіталізацыі Алесі Садоўскай не знайшлі.

У жніўні мінугала года суд Маладэчанскага раёну пачаў разглядаць пазоў аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладэчанскага райвыканкаму аб адабранні 8-гадовай Кацярыны Садоўскай у яе маці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства