viasna on patreon

Мітынг прадпрымальнікаў у Мінску: збярэмся ў наступны панядзелак

2016 2016-02-15T13:30:00+0300 2016-02-16T10:37:09+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mityng-pradprymalniki-2016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг прадпрымальнікаў у Мінску 15 лютага 2016 года. Фота Радыё Свабода.

Мітынг прадпрымальнікаў у Мінску 15 лютага 2016 года. Фота Радыё Свабода.

Індывідуальныя прадпрымальнікі з Мінску і некаторых іншых гарадоў Беларусі 15 лютага правялі мітынг на Кастрычніцкай плошчы. Такім чынам яны выказваюць пратэст супраць указа Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі №222, які, па сутнасці, пакідае іх без працы, уводзячы  абавязковую сертыфікацыю тавараў. Пачатак быў прызначаны на 12 гадзін.

Напярэдадні былы палітвязень Мікола Статкевіч паведаміў у Фэйсбуку аб тым, што возме ў ім удзел. Пра гэта заявіў таксама і старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Адзін з лідэраў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў таксама выказаўся за тое, каб прадпрымальнікі выказалі свой пратэст:  “Ніхто не павінен сёння стаяць у баку. Інакш, калі яны прыйдуць за табой і тваімі дзецьмі - ужо няма каму будзе цябе бараніць».

Маніторынг масавага мерапрыемства вялі праваабаронцы і назіральнікі. За ходам назірання можна было сачыць у твітэры "Вясны" і controlBY.

У мітынгу на Кастрычніцкай плошчы прымала ўдзел 400-500 прадпрымальнікаў з Мінску, Гомеля, Баранавіч, Слуцку і іншых гарадоў. У акцыі ўдзельнічалі і выступалі з прыступак Палаца Рэспублікі таксама і палітыкі: былы палітвязень Мікалай Статкевіч, сустаршыня БХД Павел Севярынец, Уладзімір Някляеў, старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

 

Удзельнікі мітынгу разгарнулі плакаты «222 - рост беспрацоўя», «Свабоду прадпрымальніцтва», «Стоп 222».
Прадпрымальнікі заявілі, што наступная акцыя пройдзе ў чарговы панядзелак на Кастрычніцкай плошчы ў 12-00, калі ўказ №222 не будзе адменены. Яны падрыхтавалі зварот аб адмене указа ў Саўмін.

Адзін з лідэраў прадпрымальнікаў Алесь Макаеў паведаміў, што прадпрымальніцу з Віцебска Ірыну Яскевіч, Віктара Гарбачова і іншых сапраўды цкуюць улады. Яскевіч распавяла па тэлефоне, што ўчора да яе прыходзілі некалькі чалавек у цывільным і папярэдзілі: калі яна прыме ўдзел у мітынгу ў Мінску, то паедзе на два тыдні «на курорт».

У 13-20 частка прадпрымальнікаў разыйшлася. Частка прадпрымальнікаў галасуе за тое, каб застацца на плошчы да вечара. Фактычна масавае мерапрыемства завяршылася ў 13-30.

На вуліцах каля Кастрычніцкай плошчы былі заўважаныя аўтазакі, на плошчы супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Вялася аператыўная відэафіксацыя. Несанкцыянаваная акцыя завяршылася без затрыманняў і складання пратаколаў на яе ўдзельнікаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства