viasna on patreon

Баранавіцкі суд вынес прыватнае вызначэнне на адрас баранавіцкай міліцыі (дакумент)

2016 2016-02-17T11:19:27+0300 2016-02-17T11:19:27+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/gryk-vajceshyk-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пры разглядзе адміністрацыйнай справы супраць актывістаў Рыгора Грыка і Аляксандра Вайцешыка па абвінавачанні ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КаАП) суд Баранавіцкага раёна вынес прыватнае вызначэнне на адрас мясцовай міліцыі.

Судом было ўстаноўлена, што 20 і 22 снежня 2015 года ў краме “Маrt Inn” у Баранавічах на рэалізацыі знаходзіліся вялікія партыі пратэрмінаваных прадуктаў, якія былі выяўлены Рыгорам Грыком і Аляксандрам Вайцешыкам. Яны выклікалі санэпідстанцыю, АБЭЗ і паведамілі ў гарвыканкам. За гэта загадчыца крамы Вольга Борыс атрымала штрафы, але вырашыла адпомсціць і звярнулася ў міліцыю. На актывістаў былі складзены пратаколы па абвінавачанні ў хуліганстве.

Як аказалася, участковы інспектар Дзмітрый Герман не толькі склаў непісьменны адміністрацыйны пратакол, не паведаміў актывістам пра яго складанне, не даў ім копіі на рукі, але яшчэ і паводзіў сябе ў судзе нетактычна і груба, пра што яму неаднаразова было ўказана суддзёй і адвакатам. Канчаткова вывеў з сябе суддзю Юлю Шчэрбу пусты дыск, прыкладзены для абвінавачвання Грыка і Вайцешыка.

У прыватным вызначэнні суддзя адзначыла нізкую выканаўчую дысцыпліну і адсутнасць патрэбнай арганізацыі працы пры падрыхтоўцы справы аб адміністрацыйных правапарушэннях да разгляду. У месячны тэрмін яна запатрабавала паведаміць аб прынятых мерах у суд Баранавіцкага раёна.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства