Інтыгаму Аліеву тэрмінова патрэбна медыцынская дапамога ў СІЗА
Amnesty International Расіі заклікае накіраваць зварот надзвычайнаму і паўнамоцнаму амбасадару Азербайджанскай Рэспублікі ў РФ Паладу Бюльбюль аглы з патрабаваннем тэрмінова аказаць неабходную медыцынскую дапамогу вязню сумлення, праваабаронцу Інтыгаму Аліеву.
Для гэтага неабходна раздрукаваць падрыхтаваны зварот і адправіць адрасату.
Amnesty International звяртае ўвагу, што стан здароўя азербайджанскага вязня сумлення і адваката-праваабаронцы Інтыгама Аліева пагоршыўся з-за адсутнасці неабходнай медыцынскай дапамогі ў кюрдаханскім СІЗА. 24 лютага Вярхоўны суд Азербайджана разгледзіць яго скаргу на прысуд, вынесены 22 красавіка 2015 года.
Нагадаем, Інтыгам Аліеў у Баку 8 жніўня быў арыштаваны на тры месяцы па абвінавачваннях, прад'яўленых раней іншым праваабаронцам, - ва ўхіленні ад выплаты падаткаў (артыкул 213.1 Крымінальнага кодэкса), злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі (артыкул 308.2) і незаконным прадпрымальніцтве (артыкул 192.2).
22 красавіка Бакінскі суд па цяжкіх злачынствах вынес прысуд праваабаронцу Інтыгаму Аліеву. Ён быў прызнаны вінаватым у незаконным прадпрымальніцтве, прысваенні, ухіленні ад выплаты падаткаў, злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі і службовым падлогу ды асуджаны да 7,5 гадоў пазбаўлення волі з адбыццём пакарання ў калоніі агульнага рэжыму.
Amnesty International прызнала Інтыгама Аліева вязнем сумлення.