viasna on patreon

МЗС Беларусі патрабуе ад польскіх уладаў спыніць падтрымку сайта сharter97.org

2016 2016-02-18T12:12:14+0300 2016-02-18T12:12:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/hartyja97.jpg

«Дзейнасць вядучага беларускага незалежнага сайта знаходзіцца пад пагрозай» — гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце.

Як кажацца ў паведамленні, адзін з супрацоўнікаў Міністэрства замежных спраў Беларусі паведаміў галоўнаму рэдактару сайта charter97.org Наталлі Радзінай, што цяпер беларускімі ўладамі робяцца намаганні па спыненні дзейнасці незалежнага беларускага сайта «Хартыя-97».

Унутры краіны плануецца блакаванне рэсурсу для інтэрнэт-карыстальнікаў, а беларускі МЗС патрабуе ад еўрапейскіх урадаў і фондаў спыніць фінансавую падтрымку сайта сharter97.org.

Паколькі рэдакцыя сайта цяпер працуе з Варшавы, асаблівы ціск аказваецца на ўлады Польшчы.

Рэдакцыя інтэрнэт-рэсурса падкрэслівае, што зусім нядаўна з кіраўніцтва Беларусі былі знятыя санкцыі Еўрасаюза.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства