Полацкія праваабаронцы і юрысты аб’ядналіся ў таварыства для аказання бясплатнай дапамогі
Мясцовыя юрысты і праваабаронцы аб'ядналіся ў таварыства дзеля аказання бясплатнай дапамогі жыхарам горада. Яны гатовыя прымаць грамадзян раз на тыдзень, і абвесткі пра прыём кожную суботу ў другой палове дня ўжо распаўсюджваюцца па дошках аб’яваў.
“Ініцыятыва аб’яднацца з’явілася праз тое, што ў цяперашніх складаных эканамічных умовах палачане маюць патрэбу ў юрыдычнай і прававой дапамозе, але ў іх няма сродкаў на тое, каб атрымліваць яе ў дзяжаўных або камерцыйных структурах. З нашага боку, гэта поўная дабрачыннасць”, -- гаворыць адзін з удзельнікаў аб’ядннаньня Віктар Стукаў
Паводле ягоных словаў, аб’яднаньне юрыстаў і праваабаронцаў мае форму таварыства. У яго ўваходзяць 6 чалавек, але чакаецца, што ўдзельнікаў будзе болей. Старшыні суполка не мае – усе ўдзельнікі роўныя, і працаваць будуць на роўных умовах. Адно што з улікам спецыфікі пытанняў, з якімі будуць звяртаца палачане.
Юрысты і праваабаронцы гатовыя на добраахвотных пачатках дапамагаць землякам пісаць завы і скаргі,праводзіць кансультацыі па пытаннях працоўных зносінаў, у выпадку парушэнняў правоў спажыўцоў і гд. Першыя, хто звярнуўся па бясплатную юрыдычна-прававую дапамогу – гэта работнікі мясцовых прадрыемстваў, якіх звольнілі з парушэннямі, а таксама індывідуальныя прадпрымальнікі, якія хочуць бараніць свае правы, у тым ліку і ў форме правядзення вулічных масавых акцый.
Частка юрыстаў, гатовых кансультаваць землякоў бясплатна – ужо пенсіянеры, якія разумеюць цяжкі матэрыяльны стан тых, хто да іх звяртаецца. І яны рады, што такім чынам прыдасца іх прафесійны досвед. Сябры аб’яднання маюць юрыдычную адукацыю, а таксама падмацавалі свае веды на праграме Беларускага Дома правоў чалавека для юрыстаў.
Кансультацыі будуць праводзіцца па суботах, юрысты і праваабаронцы будуць сустракацца з землякамі па адрасе г. Полацк, вул.Успенская,3. Запісацца на кансультацыю можна па тэл. +375297129120 (Віктар Стукаў), або патэлефанаваць на іншыя нумары, указаныя ў вулічных абвестках.