viasna on patreon

Адчуй “Дотык” Жывой Бібліятэкі

2016 2016-02-22T09:29:12+0300 2016-02-22T09:29:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zhyvaia_bibliateka-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Жывая бібліятэка – гэта тое месца, дзе вы зможаце пазбавіцца ад стэрэатыпаў і навучыцца бачыць вакол сябе тыя рэчы, якія раней не заўважалі.

У Жывой бібліятэцы людзі са сваімі гісторыямі становяцца “кнігамі” для таго, каб адказаць на вашыя пытанні. “Кніга” – гэта чалавек, які належыць да нейкай стыгматызаванай сацыяльнай групы, мае асаблівы светапогляд, унікальную прафесію, належыць да спецыфічнай субкультуры ці мае веравызванне, нязвыклае для большасці з нас. Агулам вельмі падобна на сапраўдную бібліятэку: вы прыходзіце, атрымліваеце картку чытача, запісваеце ў бібліятэкара кніжку, якую хочаце пачытаць, і пачынаеце “чытанне” калі надыходзіць час сесіі.

Цікавыя размовы разам са шчырымі людзьмі – тое, што вам патрэбна ў апошнюю суботу гэтай зімы! Прыходзьце самі і бярыце сваіх сяброў, бо гэтым разам месца хопіць усім!

Сачыце за нашымі анонсамі ў сацсетках ВК і FB– хутка выкладзем спіс кніг!

Гэтым разам сустракаемся ў суботу 27-га лютага ў прасторным памяшканні “Корпус8” (пр-т Машэрава, 9, корпус 8) з 14:00 да 18:00.

Жывая бібліятэка адбываецца ў межах КВІР-кінафестываля “ДОТЫК”, які страртуе 19 лютага. Падрабязная праграма фестываля тут.

Жывую бібліятэку арганізуе МПГ “Студэнцкая Рада” сумесна з гарамдскім аб’яднаннем “Маладыя сацыял-дэмакраты – Маладая Грамада” і праходзіць яна ў фармаце міжнароднай метадалогіі Human Library.

Мы заўсёды рады новым людзям у камандзе! Калі вы хочаце стаць валанцёрам на Жывой бібліятэцы, дапамагчы з пошукам кніг ці вы самі кніга, пішыце нам у асабістыя паведамленні у сацыяльных сетках або на mshtrahova@gmail.com.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства