Фотаакцыя: салігорцы нагадалі дзяржаве пра свае моўныя правы
21 лютага, у Міжнародны дзень роднай мовы, сябры Салігорскай арганізацыі ТБМ правялі фотаакцыю, якой нагадалі ўладам пра ўзятыя дзяржавай на сябе абавязальніцтвы па выкананні моўных правоў грамадзян.
У гэты дзень мясцовыя тэбээмаўцы далучыліся да агульнанацыянальнай дыктоўкі на беларускай мове, пасля чаго зрабілі фотапасланне для ўладаў на тэму моўных правоў. Актывісты падрыхтавалі адмысловыя плакаты з напісанымі на іх вытрымкамі з артыкулаў дзеючага моўнага заканадаўства, якія, на іх думку, гурба парушаюцца на Салігоршчыне і агулам у краіне. Да акцыі далучыліся вядомыя ў горадзе грамадскія дзеячы, сярод якіх паэтка Ніна Ярмалінскай, пісьменнік Мікалай Шаравар, старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Мікалай Зімін, журналіст Уладзімір Амяльчэня, старшыня Салігорскага ТБМ Уладзімір Масакоўскі ды іншыя.