viasna on patreon

У Мінску прайшла чарговая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў

2016 2016-02-22T12:14:21+0300 2016-02-22T15:00:07+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mityng-2016-02-22-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг прадпрымальнікаў у Мінску 22 лютага 2016 года.

Мітынг прадпрымальнікаў у Мінску 22 лютага 2016 года.

22 лютага індывідуальныя прадпрымальнікі праводзяць чарговы мітынг на Кастрычніцкай плошчы ў Менску ў знак нязгоды з Указам Прэзідэнта № 222. Гэты указ, па сутнасці, пакідае іх без працы, уводзячы абавязковую наяўнасць сэртыфікатаў і дакументаў аб якасці тавараў лёгкай прамысловасці, увезеных у Беларусь з-за мяжы. Пачатак акцыі пратэсту запланаваны на 12 гадзін.

У мінулы панядзелак, 15 лютага, на Кастрычніцкай плошчы сабралася больш за 400 чалавек. Прадпрымальнікі заявілі, што наступная акцыя пройдзе ў чарговы панядзелак на Кастрычніцкай плошчы ў 12-00, калі ўказ №222 не будзе адменены. Таксама яны падрыхтавалі зварот аб адмене указа ў Саўмін.

 

Назіральнікі перад пачаткам масавага мерапрыемства зафіксавалі павышаныя меры бяспекі з боку міліцыі: за Палацам рэспублікі 3 аўтобусы міліцыі (у касках) і 1 аўтазак, 2 аўтобусы ў двары (светла-жоўты і белы), таксама адна адзінка спец.тэхнікі, 3 супрацоўнікі ДПС і не менш за восем людзей у цывільным. Каля Дома афіцэраў — пяць аўтобусаў, а таксама шмат снегаўборачнай тэхнікі.

 

У мітынгоўцаў плакаты наступнага зместу: "Площадь делает человека настоящим человеком", "Прадпрымальнік сумленны чалавек, а улада бандыдыцкая". "Отмена указа 222", "Снять с ИП ответственность за накладные". Максімальная колькасць мітынгоўцаў дасягала 450 чалавек.

Міліцыя паспарабавала сарваць выступ Анатоля Лябедзькі, людзі ў адказ скандавалі "Ганьба!" "Пайшлі прэч!" і адціснулі міліцыянтаў.  На плошчы ў 12-30  з’явіліся 9 міліцыянтаў з тэчкамі. Актыўна запісвалі дадзеныя ўдзельнікаў. Людзі атачылі выступоўцаў шчыльным колам і не пускаюць міліцыю да іх. Затым на плошчы выехалі 6 снегаўборачных аўтамабіляў, якія перашкаджалі мітынгоўцам.

Асноўныя тэзісы выступоўцаў:

Павел Севярынец казаў пра тое, што 25 лютага, на Чарнышэўскага 3 ствараецца камітэт выратавання прадпрымальнікаў. Неабходная дапамога юрыстаў, эканамістаў.

Мікалай Статкевіч: “Нам неабходна павышаць прастору свабоды, перамагаючы ў сабе страх. Перамогшы у сабе страх, мы можам напалохаць уладу і патрабаваць нейкіх зменаў. Гэта акцыя падрыхтоўка да акцыі 25 сакавіка (Дзень Волі). Неабходна каб тысячы і тысячы людзей выйшлі на вуліцу.

Анатоль Лябедзька і кіраўнікі прадпрымальнікаў прамаўлялі агульныя лозунгі "Ганьба" і "Жыве Беларусь". Заклікалі прадпрымальнікаў аб'ядноўвацца. Любая ініцыятыва будзе падтрымана з боку аб'яднання прадпрымальнікаў.

 

У 13-20 людзі паволі пачалі разыходзіцца, засталося крыху болей за 200 чалавек. У 13-40 акцыя скончылася. Прадпрымальнікі прагаласавалі за тое, каб разысціся.  Наступная акцыя — у нядзелю, 28 лютага, а 15-й гадзіне.

Мітынг прадпрымальнікаў у Мінску 22 лютага 2016 года.
Мітынг прадпрымальнікаў у Мінску 22 лютага 2016 года.
Снегаўборачная тэхніка выцясняе мітынгоўцаў. Фота Радыё Свабода.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства