viasna on patreon

Міліцыя актыўна перапісвала пашпартныя дадзеныя ўдзельнікаў мітынгу

2016 2016-02-23T09:57:03+0300 2016-02-23T10:06:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/mityng_pradprymalniki-2016-02-22-6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага 2016 года. Фота "Нашай нівы".

Мітынг прадпрымальнікаў 22 лютага 2016 года. Фота "Нашай нівы".

Міліцыя склала пратаколы на некаторых удзельнікаў мітынгу прадпрымальнікаў, які адбыўся на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску 22 лютага. У дачыненні да лідэра АГП Анатоля Лябедзькі супрацоўнікі міліцыі распачалі спробу складання пратаколу, аднак іх адціснулі мітынгоўцы, утварыўшы жывы ланцужок. Пра гэта паведамляе БелаПАН.

Як паведаміў праваабаронцам “Вясны” актывіст “Еўрапейская Беларусі” Леанід Кулакоў праз паўгадзіны ад пачатку мітынгу на плошчы з’явілася некалькі супрацоўнікаў міліцыі з тэчкамі, якія актыўна запісвалі дадзеныя ўдзельнікаў. Кулакоў паспеў заўважыць, што ў паперах у супрацоўніка міліцыі, які перапісваў пашпартныя дадзеныя актывіста, было запісана 6-7 прозвішчаў. Не выключана, што і іншыя міліцыянты перапісвалі ўдзельнікаў мітынгу. Ці будуць выклікаць гэтых людзей у РУУС для складання пратаколаў аб адміністрацыйных правапарушэннях – пакуль невядома.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства