viasna on patreon

ГУБАЗ беспадстаўна дапытваў сацыяльную актывістку

2016 2016-03-10T16:36:25+0300 2016-03-10T17:29:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/peratrusy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

9 сакавіка да адной з сацыяльных актывістак дадому прыйшлі супрацоўнікі Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю (ГУБАЗ) з ператрусам. Прычынай «візіту» стаў несанкцыянаваны марш у Брэсце, праведзены анархістамі 28 лютага.

Актывістку затрымалі і даставілі ў аддзяленне ГУБАЗа, дзе праводзілі з ёй «тлумачальную гутарку». У ходзе «гутаркі» на яе псіхалагічна ціснулі і пагражалі адміністрацыйным арыштам на 15 сутак, калі яна не раскажа, хто ўдзельнічаў у маршы. Таксама ў яе быў канфіскаваны ноўтбук.

У сваю чаргу дзяўчына патлумачыла, што не ўдзельнічала ў маршы і можа пацвердзіць гэта паказаннямі сведак.

Па словах міліцыянтаў за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве ўжо затрымана 12 чалавек.

Юрыст ПЦ "Вясна" Наста Лойка лічыць, што супрацоўнікі ГУБАЗа перавышаюць свае паўнамоцтвы:

«Нават, калі сутнасць прававых прэтэнзій ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, гэта ўваходзіць у кампетэнцыю супрацоўнікаў міліцыі, а не ГУБАЗа. Апошнія часта сталі перавышаць свае службовыя паўнамоцтвы, выкарыстоўваць псіхалагічны ціск. Канфіскацыя жа кампутарнай і іншай тэхнікі не можа быць абгрунтавана нават удзелам у акцыі. Усё гэта больш падобна на метады запалохвання і імітацыі дзейнасці, таму што ў мірных акцыях пратэстаў няма нічога злачыннага».

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства