viasna on patreon

СК працягнуў праверку па факту збіцця актывістаў і журналіста ў судзе

2016 2016-03-11T12:31:07+0300 2016-03-11T12:34:38+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/grafici-sud-3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Расцяжка «Не палітычным пераследам» у судзе над графіцістамі.

Расцяжка «Не палітычным пераследам» у судзе над графіцістамі.

Актывісту Максіму Шыціку паведамілі аб працягненні тэрміну правядзення праверкі па факце яго збіцця, а таксама збіцця Паўла Сяргея і Паўла Дабравольскага ў судзе Фрунзенскага раёна г. Мінска.

Праверку працягнулі да двух месяцаў – да 23 сакавіка 2016 года.

Адметна, што паведамленне падпісана тым жа следчым па АУС следчага ўпраўлення УСК па Мінску – Ю. Петручэняй, што вёў “справу графіцістаў”, падчас разгляду ў судзе якой і былі затрыманыя і збітыя Павел Сяргей, Максім Шыцік і журналіст TUT.BY Павел Дабравольскі.

Нагадаем, 25 студзеня перад пачатакам судовага паседжання па “справе графіцістаў” два актывіста разгарнулі расцяжку з надпісам «Не палітычным пераследам». Пры гэтым актывісты крычалі: «Мастацтва — не злачынства». Іх гвалтам вывелі з залы суда.

Былі затрыманыя Павал Сяргей і Максім Шыцік. Разам з імі "зачапілі" і журналіста з TUT.byПаўла Дабравольскага. Адразу пасля затрымання хлопцаў пачалі збіваць у суседнім пакоі, пасля чаго даставілі ў РАУС, склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях, а затым асудзілі да штрафаў у тым жа судзе Фрунзенскага раёна па арт. 17.1 “Дробнае хуліганства” і 23.34 “Непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы”.

Пазней хлопцы прайшлі медыцынскі агляд і падалі скаргі ў Следчы камітэт на супрацьпраўныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства