viasna on patreon

“Here’s To You”. Алесь Бяляцкі праспяваў у падтрымку правоў чалавека (відэа)

2016 2016-03-14T18:41:25+0300 2016-03-14T18:41:53+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/ales-herestoyou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ales Bialiatski - #HeresToyou - Amnesty International

Ales Bialiatski - #HeresToyou - Amnesty International

Amnesty International запрасіла беларускага праваабаронцу да ўдзелу ў спеўнай кампаніі, з дапамогай якой разлічвае прыцягнуць як мага больш людзей да барацьбы за правы чалавека.

“Here’s To You” (“За вас!”) – так называецца кампанія, якую ў 2015 годзе распачаў актывіст італьянскага аддзялення міжнароднай арганізацыі Раберта Савіяна, пісьменнік і журналіст, які вымушана жыве ў ЗША і знаходзіцца пад пастаяннай аховай паліцыі, што сталася вынікам яго мужнай пазіцыі ў барацьбе з несправядлівасцю і мафіяй на радзіме. Месца яго жыхарства не разгалошваецца, каб пазбегнуць помсты. Як зазначае АІ, Умберта Эка лічыў яго “нацыянальным героем”.

У аснову кампаніі пакладзена балада пад назвай “Here’s To You”, якую ў 1970 годзе напісала амерыканская фолк-спявачка і актывістка Джоан Баэз разам з італьянскім кампазітарам Эніа Марыконэ. Гэтая балада стала водгукам на знакавую справу Нікола Сака і Барталамеа Ванцэці – італьянскіх рабочых-анархістаў, якія амаль 90 гадоў таму, у 1927-м, у штаце Масачусэтс былі несправядліва асуджаныя да смяротнага пакарання на электрычным крэсле. Так песня “Here’s To You” стала сімвалам барацьбы за правы чалавека.

Актывісты Amnesty Italia заклікаюць далучацца да кампаніі, праспяваўшы прыпеў песні “Here’s To You” і запісаўшы яго на відэа.

“Дзякуючы вашаму ўнёску, мы зможам зрабіць і распаўсюдзіць відэа, каб дапамагчы нам у нашай барацьбе супраць несправядлівасці і паказаць усім Сака і Ванцэці свету, што яны не адныя. Мы лічым, што сумеснымі намаганнямі мы зможам зрабіць свет лепшым, натхняючы усіх прыняць несправядлівасць як асабісты выклік”, — гаворыцца ў прэс-рэлізе кампаніі.

Сярод людзей, якія ўжо далучыліся да закліку Раберта Савіяна, ёсць тыя, хто сам пацярпеў ад парушэнняў правоў чалавека. Сярод іх беларускі праваабаронца Алесь Бяляцкі – былы палітвязень, а таксама яго калегі з Буркіна-Фасо, Мексікі, Ірана, Кітая, Лівіі, Італіі, Тайланда і Уганды.

“Here’s To You”. Алесь Бяляцкі праспяваў у падтрымку правоў чалавека (відэа)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства