viasna on patreon

АДЦ «Мемарыял» заклікае падтрымаць ромскіх жыхароў Данбаса

2016 2016-03-15T17:45:36+0300 2016-03-15T17:48:12+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/solidarityromaukraine.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота з сайта АДЦ "Мемарыял"

Фота з сайта АДЦ "Мемарыял"

«Прытулак быў парой адзінай надзеяй на выратаванне для мірных жыхароў такіх гарадоў як Краматорск, Славянск, Дзяржынск. Але трапіць у прытулак атрымоўвалася далёка не ўсім. Ромскому насельніцтву гарадоў, што абстрэльваліся, нярэдка было няма куды хавацца...», - такая адна з мноства гісторый прадстаўнікоў Рома - жыхароў Данбаса.

Антыдыскрымінацыйны цэнтр "Мемарыял" запусціў кампанію салідарнасці з ромскімі жыхарамі Данбаса, якія пацярпелі ад вайны і пагромаў, якія застаюцца і сёння ў разбураных дамах, без сродкаў да існавання, якія не ведаюць, што будзе з імі заўтра.

З 8 сакавіка - Міжнароднага жаночага дня, да 8 красавіка - Міжнароднага дня Рома/цыган на сайце adcmemorial.org рэгулярна размяшчаюцца фатаграфіі, якія распавядаюць гісторыі людзей, у чыё і без таго цяжкае жыццё ўварвалася вайна.

Арганізатары кампаніі заклікаюць размяшчаць публікацыі з іх сайта на салідарных рэсурсах, рассылаць упадабаныя фотагісторыі, дасылаць свае.

«Вы можаце адным націскам кнопкі падтрымаць нашу кампанію і выказаць салідарнасць з ромамі Данбаcа - проста націсніце па спасылцы на кнопку "Падтрымліваю"/Support праз Фэйсбук або Твітар, і тады 8 красавіка ва ўсіх нашых сацсетках адначасова прагучыць наша салідарнасць, распаўсюдзяцца фатаграфіі і сабраныя намі гісторыі!», - кажуць актывісты АДЦ «Мемарыял».

Таксама можна выкарыстоўваць хэштэг #SolidarityRomaUkraine ў сацыяльных сетках.

Даведка:

АДЦ «Мемарыял» - расійская праваабарончая арганізацыя, асноўны напрамак дзейнасці якой адстойванне правоў меншасцяў і уразлівых груп, супрацьстаянне расізму, сэксізму, гамафобіі і ўсім іншым формам ксенобофии. Вялікая ўвага надаецца абароне правоў ромаў (цыган), людзей, якія пакутуюць ад розных формаў сістэмнай дыскрымінацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства