viasna on patreon

Судовыя выканаўцы шукаюць актывістаў апазіцыі ... праз Фэйсбук

2016 2016-03-17T09:23:06+0300 2016-03-17T09:23:42+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/facebook.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Фота: www.securitylab.ru

Фота: www.securitylab.ru

Грамадскіх актывістаў, якія былі ў гэтым годзе аштрафаваныя судамі за арганізацыю і ўдзел у акцыях пратэсту, усімі спосабамі шукаюць судовыя выканаўцы, каб спагнаць штрафы. Як паведамляе Беларускі дакументацыйны цэнтрЮлія Сцяпанава (жонка неаднаразова аштрафаванага Аляксандра Макаева - аднаго з лідэраў беларускага прадпрымальніцкага руху і намесніка старшыні руху салідарнасці «Разам») атрымала «ліст шчасця» у «Фэйсбуку».

У паведамленні гаварылася:

Добры дзень, Юлія! Звяжыцеся, калі ласка, з судовым выканаўцам аддзела прымусовага выканання Савецкага раёна Герасімовіч Палінай Віктараўнай па тэлефоне: ....... Гэта тычыцца Вашага мужа.

Аляксандр Макаеў ператэлефанаваў па гэтым нумары. На пытанне, чаму такім дзіўным чынам выканаўцы шукаюць людзей - не пішуць і ня тэлефануюць асабіста асобе, асуджанай да штрафу, а пішуць з незразумелых акаўнтаў сваякам? - выканаўца адказала, што не змагла знайсці рахунак і нумар тэлефона самага Макаева.

Далей яна заявіла, што квітанцыя аб аплаце патрэбна менавіта сёння, інакш будуць вялікія праблемы, і што на Макаева накладзеная забарона на выезд за мяжу.

Акрамя таго, учора судовыя выканаўцы спрабавалі патрапіць ў кватэру Вячаслава Сіўчыка. Аднак яго не было дома, і трапіць у кватэру выканаўцы не змаглі.

У апошні час на арганізатараў і ўдзельнікаў акцый пратэсту суды накладаюць велізарныя па памеры штрафы. Тое, што актывістаў перасталі прыгаворваць да сутак, часам падаецца як нейкае «пацяпленне». Аднак выплаціць велізарныя штрафы (па 100, 300 або 500 даляраў - а ў некаторых актывістаў такіх штрафаў ўжо некалькі!) людзі часта не ў стане, а гэта цягне значна больш сур'ёзныя наступствы, чым адбыццё 15-ці сутак.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства