viasna on patreon

Скарга на прысуд па “справе графіцістаў” пакінута без задавальнення

2016 2016-03-18T13:12:25+0300 2016-03-18T13:39:00+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/grafici-prigovor.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Максім Пякарскі, Вадзім Жеромского і Вячаслаў Касінераў. Фота: ej.by

Максім Пякарскі, Вадзім Жеромского і Вячаслаў Касінераў. Фота: ej.by

Мінскі гарадскі суд 18 сакавіка разгледзеў скаргі трох фігурантаў справы аб патрыятычных графіці  Максіма Пякарскага, Вадзіма Жаромскага і Вячаслава Касінерава.

У судовай залі прысутнічалі адвакаты грамадскіх актывістаў і прадстаўнік абвінавачання. Самі графіцісты – Максім Пякарскі, Вадзім Жаромскі і Вячаслаў Касінераў на суд не з’явіліся.

На думку адвакатаў, графіці, якія былі нанесеныя на бетонны плот і сцяну, не прычынілі аніякай шкоды гэтым аб'ектам, яны і да гэтага былі распісаныя нецэнзурнымі надпісамі.  Гэтая акалічнасць раней нікога не хвалявала, ніхто не быў тымі надпісамі абражаны. Абаронцы ў выступах рабілі акцэнт на тым, што графіці носяць мастацкі і патрыятычны характар. Лямпачкі з фарбай вырабляліся не дзеля таго, каб закідаць білборд з сацыяльнай рэкламай, а толькі каб зафарбаваць і знішчыць нацысцкія надпісы. Білборд закідалі фарбаю спантанна, без папярэдняй змовы.
Адвакаты лічаць, што  прысуд Фрунзенскага раённага суда быў вынесены адно, каб нейкім чынам апраўдаць затрыманне і ўтрыманне абвінавачаных пад вартаю ў следчым ізалятары.

Прадстаўнік абвінавачання пракурор Гардзіенка выказваў сваю пазіцыю вельмі хутка, праглытваючы словы, але галоўны сэнс выступу зводзіўся да таго, што ранейшы прысуд ён лічыць справядлівым і законным.

Абаронцы настойваюць на адмене прысуду, суд сыходзіць з залы для вынясення рашэння. Пасля нарады вынесена рашэнне: прысуд пакінуць без зменаў, скаргу адхіліць.

29 студзеня судом Фрунзенскага раёна г. Мінска за псаванне бігбордаў і іншай маёмасці, грамадскія актывісты Максім Пякарскі, Вадзім Жаромскі і Вячаслаў Касінераў былі прысуджаныя да штрафаў у памеры ад 30 да 50 базавых велічынь.

У жніўні 2015 года напісалі на будынках горада і на плоце графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці, яна ўжо ідзе…», а таксама замалявалі сацыяльную рэкламу з выявай супрацоўніка міліцыі.



Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства