viasna on patreon

У Баранавічах пададзена заяўка на прабег супраць збяднення

2016 2016-03-18T16:21:44+0300 2016-03-18T16:22:22+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/baranav-charnavus.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалаў Чарнавус.

Мікалаў Чарнавус.

Баранавіцкі прадпрымальнік і грамадскі актывіст Мікола Чарнавус падаў новую заяўку на акцыю. Пасля адмовы ў правядзенні мітынга прадпрымальнікаў 21 сакавіка ў старым парку па прычыне недалучэння да заявы дамовы з бальніцай, ЖКГ і міліцыяй, Мікола Чарнавус тут жа падаў новую заяўку на 8 красавіка на правядзенне незвычайнай акцыі: 15-хвілінны прабег трушком па парыметру Старога парка з транспарантам 50-метровай даўжыні з надпісамі: «Беларусы — прачынайцеся! Заводы і фабрыкі спыніліся. Вас чакае галадамор. Улада — сыходзь!» Прабег запланаваны з 12 да 12.15 з удзелам 10 прадпрымальнікаў з розных рэгіёнаў.

Паводле Чарнавуса, сваёй акцыяй яны хочуць выказаць «пратэст супраць развалу эканомікі, збяднення насельніцтва, зніжэння заробкаў».

Папярэднюю адмову на мітынг Чарнавус лічыць надуманай. Пры дазволе мітынга дамова, безумоўна, была б заключана. Ён на гэта даваў абавязацельства пры падачы заявы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства