viasna on patreon

Расейскі суд прызнаў Саўчанку вінаватай

2016 2016-03-21T12:04:39+0300 2016-03-21T12:06:18+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/3f662114-07df-40ef-bbfc-e084bb3a12dd_mw1024_s_n.jpg
Надзея Саўчанка

Надзея Саўчанка

У панядзелак, 21 сакавіка ў горадзе Данецку Растоўскай вобласці пачалося абвяшчэнне прысуду ўкраінскай лётчыцы Надзеі Саўчанцы.

Тройка судздзяў прызнала яе вінаватай у забойстве журналістаў ВГТРК Ігара Карнелюка і Антона Валошына, а таксама ў замаху на забойства мірных жыхароў і незаконным перасячэнні мяжы Расеі, перадае РБК.

Колькі год дасць Саўчанцы расейскі суд, можа стаць вядома 21 ці 22 сакавіка. Пракурор патрабуе для яе 23 гады калёніі.

Як адзначаецца ў прысудзе, летам 2014 году Саўчанка, «маючы навыкі ваеннай падрыхтоўкі, а таксама досвед удзелу ў баявых дзеяннях у Іраку, знаходзячыся ў адпачынку, з асабістай ініцыятывы з мэтай удзелу ва ўзброеным сутыкненьні на паўднёвым усходзе Ўкраіны, прыбыла ў батальён „Айдар“ пад камандаванне Сяргея Мельнічука, размяшчалася ў горадзе Шчасьце Луганскай вобласьці».

Саўчанка, мяркуе расейскі суд, добраахвотна вырашыла ўдзельнічаць у артылерыйскіх ударах з гаўбіц Д-30 «супраць мірных грамадзянаў, якія адмовіліся прызнаць легітымнасьць дзейнай украінскай улады і якія пажадалі стварыць адасобленую рэспубліку». Яна перадала ў батальён каардынаты цэлі для абстрэлу. Арганізатарам забойства расейскіх журналістаў называецца камандзір батальёна «Айдар» Сяргей Мельнічук.

Пазьней Саўчанка, паводле вэрсіі сьледзтва, «незаконна перасекла расейскую мяжу» і «была затрыманая ў Варонескай вобласьці». Ад ліпеня 2014 году Саўчанка ўтрымліваецца ў расейскім СІЗА.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства