viasna on patreon

Дзень волі ў Мінску

2016 2016-03-25T17:51:30+0300 2016-03-25T19:13:11+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/dv-1-2016.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзень волі ў Мінску 25 сакавіка 2016 года.

Дзень волі ў Мінску 25 сакавіка 2016 года.

Дзень Волі адзначае сёння дэмакратычная грамадскасць Беларусі. У гэты дзень, 98 гадоў назад была абвешчаная Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). Афіцыйна гэтае свята ў краіне не адзначаецца, аднак сталічныя ўлады дазваляюць правесці мітынг і шэсце, як правіла, ад кінатэатра "Кастрычнік" да плошчы Бангалор.

Заяўка на правядзенне традыцыйных мітынгу і шэсця была пададзеная ў Менгарвыканкам 3 сакавіка. Шэсце планавалася ад Акадэміі навук па праспекце Незалежнасці да парку Янкі Купалы, аднак чыноўнікі змянілі маршрут: яны прапанавалі арганізатарам сабраць людзей каля кінатэатра "Кастрычнік" і прайсці па вуліцы Сурганава да плошчы Бангалор, дзе дазволена правесці мітынг. Арганізатары вырашылі спачатку ў 17 гадзін сабрацца ў Купалаўскім скверы, а затым рушыць да кінатэартра “Кастрычнік”.

Перад пачаткам мітынгу каля Купалаўскага парку былі заўважаныя некалькі аўтобусаў з таблічкамі "заказны" са спецназам у амуніцыі са шчытамі, пяць службовых аўтамабіляў міліцыі. Групамі прагульваюцца супрацоўнікі міліцыі ў цывільным.

У 17-20 удзельнікі мітынгу колькасцю больш за 350 чалавек сышлі з Купалаўскага сквера і рушаць па ходніках да помніка Якуба Коласу. У гэты час каля кінатэатра “Кастрычнік” сабралася крыху больш за 100 чалавек.

Па стане на 18 гадзін каля кінатэатра “Кастрычнік” назіральнікі налічылі каля 500 чалавек. Супрацоўнікі міліцыі не дазваляюць журналістам і назіральнікам уздымацца на прыступкі кінатэатра. Адсутнічае інфармацыйная група ад міліцыі. 

З-за кінатэатра  “Кастрычнік” у 18-15 выйшлі  з аўтамабіля 18 чалавек у форме з планшэтамі ў руках (выкарыстоўваюцца для складання пратаколаў), адзін у цывільным  даваў ім указанні. Удзельнікаў акцыі – каля 1000 чалавек. 

Адзначаны ціск на назіральніка за здымку аўтазака з супрацоўнікамі міліцыі. Яго папрасілі паказаць пашпарт, які проста вырвалі з рук.

Калона ў 18-55 пачала выбудоўвацца і збіраецца рухацца ў бок універсама «Рыга”. У пачатку шэсця па Сурганава назіральнікі налічылі 1100 чалавек.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства