viasna on patreon

У Дзень Волі віцябляне ўскладалі кветкі пад наглядам міліцыі (фота)

2016 2016-03-25T20:11:00+0300 2016-03-28T11:14:14+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/vicebsk-dzen-voli2016-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля дзясятка дэмакратычных актывістаў ішлі па горадзе, а за імі, нацягнуўшы капюшоны да вачэй, рушылі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Дзяўчына-супрацоўніца здымала ўсё гэта на відэакамеру, схаваўшыся за шклянымі дзвярыма.

Менавіта так выглядала ўскладанне кветак да помніка Уладзіміру Караткевічу:  начальнік міліцыі грамадскай бяспекі  УУС Віцебскага аблвыканкама Ігар Скарыновіч і начальнік аддзела аховы правапарадка УУС Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Каліноўскі  правялі актывістаў да самага месца і спыніліся наводдаль. А супрацоўніца, зайшоўшы ў навучальны корпус універсітэта, праз шкляныя дзверы здымала на відэакамеру, як людзі ўскладалі кветкі да помніка.

Віцебскія мінакі назіралі, як у такім складзе - актывісты , а ў пяці кроках ззаду міліцыянты – невялікая калона прайшла ад помніка князю Альгерду, па вуліцы Суворава да мемарыяльнай дошкі ў гонар Васіля Быкава. Актывісты ішлі з кветкамі і павтранымі шарыкамі, беламі і чырвонымі, адна дзяўчына – зз бел-чырвона-белым сцягам на плячах. Прэтэнзій з боку міліцыі ўголас выказана не было.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства