Праваабарончая праграма “Вясна” на Беларускім Радыё Рацыя
Кожны аўторак у 21:05 (паўтор у суботу ў 7:00) у эфіры незалежнай радыёстанцыі “Беларускае Радыё Рацыя” - праграма "Вясна", якая асвятляе падзеі, датычныя правоў чалавека на Беларусі.
Анонс выпуска:
"Хроніка": Супрацоўнкі КДБ дапыталі актывіста “Маладой Беларусі” Аляксандра Галаваня; 31 сакавіка у маці былога палітвязня Эдуарда Лобава – Марыны Лобавай правялі ператрус; 29 сакавіка калегія Вярхоўнага суда па крымінальных справах разгледзела скаргу асуджанага да расстрэлу Івана Куляша, які быў прызнаны вінаватым у забойстве трох прадавачак у Лідскім раёне.
"Каментар эксперта": Каардынатар Праваабарончай гуманітарнай місіі ва Украіне Зміцер Салаўёў распавёў пра новыя шляхі ўзаемадзеяння беларускіх ды ўкраінскіх праваабаронцаў. 30 сакавіка ў Адэсе прадстаўнікі беларускага праваабарончага руху прынялі ўдзел у круглым стале па тэме “Рэалізацыя правоў дзяцей-сірот і пазбаўленых бацькоўскай апекі, а таксама асоб з іх ліку назабеспячэнне жыллём".
"Падзея" : Прадстаўнікі праваабарончых арганізацыяў сустрэліся з дзяржаўным сакратаром МЗС Швецыі Анікай Сёдэр, якая на чале дэлегацыі свайго ведамства наведала Беларусь з афіцыйным візітам. На сустрэчы прысутнічаў і кіраўнік ПЦ "Вясна" Алесь Бяляцкі.
"Час выбараў": Прадстаўнікі кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” атрымалі з Цэнтрвыбаркама адказ на свае прапановы па імплементацыі рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ, які супярэчыць ранейшым заявам Лідзіі Ярмошынай ў СМІ. Гэтыя адказ пракаментаваў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.
"Асоба": Каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда, які сачыў за ходам працэсу па справе асуджанага да смяротнага пакарання Івана Куляша ў Вярхоўным судзе распавёў некаторыя акалічнасці гэтай справы.
У музычных паўзах - нэа-фольк-рок фармацыя Юрыя Дубовіка "Вочы".