viasna on patreon

Затрымалі яшчэ аднаго фаната-антыфашыста

2016 2016-04-06T08:59:43+0300 2016-04-06T09:00:24+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/zatrymanni-000.jpg

19-гадоваму менчуку Дзмітрыю Цыхановічу патэлефанавалі з Галоўнага ўпраўлення барацьбы з арганізаванай злачыннасцю. Праваахоўнікі прапанавалі яму забраць сканфіскаваныя падчас вобшуку рэчы. Вядома, што на фанатах спецыялізуецца трэці аддзел ГУБАЗу. Дадому хлопец не вярнуўся. Пра гэта „Белсату” паведамілі сябры Дзмітрыя.

 Інфармацыю пацвердзілі праваабаронцы. Вядома, што Дзмітрый быў адным з 20 прыхільнікаў футбольнага клубу «Партызан», у якіх 22 сакавіка адбыліся вобшукі ў справе «хуліганства». Хлопец праходзіў як сведка.

Нагадаем, што 29 чэрвеня 2014 года адбылася бойка на прыпынку «Універсам» на вуліцы Несцерава ў Менску, а пасля невядомыя разбілі шкло ў тралейбусе і распылілі газ. Крымінальную справу распачалі паводле арт. 339 «Хуліганства», частка 2, пазней змянілі на частку 3 гэтага артыкулу.

Абвінавачаныя Ілля Валавік і Вадзім Бойка могуць трапіць у турму на 10 гадоў. Шкода за разбітае шкло складае Br 280 000. Ніхто з пасажыраў сурʼёзна не пацярпеў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства