viasna on patreon

Шукаем назіральнікаў за масавым мерапрыемствам!

2016 2016-04-11T16:15:45+0300 2016-04-11T16:16:39+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kot-bel1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

26 красавіка ў Менску традыцыйна пройдзе Чарнобыльскі шлях. Дадзенае мерапрыемства ладзіцца штогод і прымеркаванае да гадавіны аварыі на Чарнобыльскай АЭС ў 1986 годзе.

Вы актыўныя і смелыя? І хочаце пабачыць, як на практыцы рэалізуецца права на свабоду сходаў у нашай краіне? Гатовыя прыняць трэці нейтральны бок?

Прапануем Вам паназіраць за шэсцем ў гэтым годзе разам з намі. Звычайна падчас мерапрыемства можна пабачыць шмат чаго новага і цікавага. Не згубіце такі шанец!

Каб далучыцца да нашай каманды, Вы мусіце прайсці некалькі этапаў:

  1. Зарэгістравацца на ўдзел у відэа-курсе па спасылцы (дэдлайн – 16 красавіка);
  2. Прайсьці відэа-курс да 19 красавіка;

Пасля анлайн-навучання Вы будзеце разумець, што такое грамадскі кантроль і за чым і як можна і трэба назіраць, а таксама дазнаецеся практычныя рэкамендацыі ў гэтай галіне.  

  1. Прыйсці на семінар-інструктаж, дзе юрыст “Вясны” Наста Лойка распавядзе, як паводзіць сябе падчас назірання за масавым мерапрыемствам, а таксама пачуеце тэматычны блок пра правілы камунікацыі падчас назірання ад профільнага эксперта. Трэнінг пройдзе 21 красавіка з 19:00. Удзел у інструктажы абавязковы для вочнага назірання 26 красавіка ў Менску.

Чаму Ваш удзел – гэта важна?

 Назіраньне за масавым мерапрыемтвам – адна з формаў грамадскага назірання.  Калі вы ажыццяўляеце яго незалежна і аб’ектыўна фіксуеце дзеянні ўдзельнікаў мерапрыемства, то выступаеце як стрымліваючы фактар. Як сіла, якая кантралюе паводзіны праваахоўнікаў і тое, што адбываецца, увогуле.

 Прыходзьце да нас! Будзьце актыўнымі!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства