viasna on patreon

Рэбус, які не змог разгадаць актывіст Леанід Кулакоў

2016 2016-04-12T14:47:37+0300 2016-04-12T14:53:46+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/kulakou_leanid_.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Леанід Кулакоў (фота з сацсетак)

Леанід Кулакоў (фота з сацсетак)

Грамадскі актывіст Леанід Кулакоў атрымаў нарэшце па пошце пастанову аб спыненні выканаўчай вытворчасці ў адносінах яго і ягонага  аўтамабіля “Фольксваген Туран”, на які раней, 29 сакавіка, аддзелам прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска быў накладзены арышт. Падставай для ранейшага рашэння стала нібыта нясплата адміністрацыйнага штрафу ў памеры 6 300 000 рублёў, які вынес суд Перашамайскага раёна Мінска за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Грошы ўрэшце адшукаліся і вось з’яўляецца на свет божы нечаканая пастанова ад 4 студзеня са слядамі пературбацыі часу:

“Судовы выканаўца аддзела прымусовага выканання Л. Клыга 4 студзеня 2016 года, разгледзела выканаўчы дакумент, выдадзены судом Першамайскага раёна і ўстанавіла:

“…На аўтатранспартны сродак “Фольксваген Туран”, (нумары кузава і год выпуску), зарэгістраваны на імя Кулакова Леаніда, судовым выканаўцам аддзела прымусовага выканання Першамайскага раёна Мінска 29.03. 2016 года накладаўся арышт. Па стане на 4.01 2016 года сума доўгу пагашаная ў поўным аб’ёме”. На падставе гэтага… пастанаўляецца зняць арышт на аўтамабіль.

Як на здаровы розум,  дык тут без машыны часу не абыйшлося, хаця прычына мабыць празаічная – тэхнічная памылка судовага выканаўцы. Ды справа не зусім у гэтым.

Паколькі Леанід Кулакоў  перакананы, што судовыя выканаўцы наклалі арышт на аўтамабіль незаконна, ён абскардзіў дзеянні аддзела прымусовага выканання:

“Дзеянні службовай асобы лічу незаконнымі, паколькі ўказаны аўтамабіль з'яўляецца інвентаром, неабходным для працягу маіх прафесійных заняткаў, i пры гэтым, ягоны кошт не перавышае 1000 базавых велічынь (п.8 Пераліку маёмасці грамадзян, на якое не можа быць звернута спагнанне па выканаўчых дакументах):

паміж мной і ПУП «Антылопа Гну» заключаны дагавор арэнды аўтамабіля з кіроўцам, па якім я перадаў аўтамабіль названаму прадпрыемству і з'яўляюся яго кіроўцам, за што атрымліваю плату па дамове; дадзеным аўтамабілю прысвоены нумар 7 ТАХ 8164. Кошт дадзенага аўтамабіля ў цяперашні час ніжэй за 1 000 базавых велічынь і складае каля 600 базавых велічынь”.

А вось канкрэтнага адказу менавіта на гэтую скаргу ён яшчэ не атрымаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства