viasna on patreon

Міліцыянт склаў пратакол на журналістку за чужы матэрыял

2016 2016-04-13T13:10:21+0300 2016-04-13T13:11:21+0300 be https://spring96.org./files/images/sources/shchyrakova.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ларыса Шчыракова.

Ларыса Шчыракова.

Маёр міліцыі Цэнтральнага РАУСа Гомеля Уладзіслаў Шукель склаў адміністрацыйны пратакол у дачыненні да журналісткі - фрылансера Ларысы Шчыраковайпа артыкулу 22.9 КаАП: незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ. Журналістку вінавацяць у тым, што яна, нібыта, вырабіла, матэрыял, які тычыўся візіта прадстаўніка ААН па справах уцекачоў Бушардзі ў Гомельскай абласной арганізацыі таварыства Чырвонага крыжа.

Сп. Шчыракова сцвярджае, што яна не з'яўляецца аўтарам гэтага матэрыялу.

"Упершыню мяне будуць судзіць за матэрял, які я наогул не рабіла, - абураецца журналістка -  Я насамрэч прысутнічала на сустрэчы Бушардзі з украінскімі ўцекачамі, але мэта мая была пазнаёміцца з уцекачамі, дамовіцца на здымкі. Я зрабіла некалькі кадраў як адбывалася размова пасла з уцекачамі і запісала з ім інтэрв'ю. Потым я выпадкова выдаліла гэты матэрыял з флэшкарты. Такім чынам, я не тое, што яго не мантавала, не распаўсюджвала, я яго нават на кампутар не скапіравала. Раней у матэрыялах адміністрацыйнай справы супраць мяне былі паказанні людзей у якіх я брала інтэрв'ю. У гэты раз прадстаўніца Чырвонага крыжа дакладна сказала, што я не брала ў яе інтэрв'ю (якое было ў сюжэце Белсату), але ж маёр Шукель усё роўна склаў пратакол. Гэта проста прававое бязмежжа і здзек. Спадзяюся ў судзе справа разваліцца".

Нагадаем, гэта ўжо сёлета шосты пратакол у дачыненні да журналісткі. Тры суды скончыліся штрафамі ў памеры каля 15 млн рублёў, дзве адміністрацыйныя справы былі спынены.

 "Гомельская Вясна".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства